Натхненне

Акцёр з Гродна, агент «СПЕКТР» з Беларусі, Мінск у мабільнай гульні. Правяраем, ці ёсць беларускі след у Бандыяне


Акцёр з Гродна, агент «СПЕКТР» з Беларусі, Мінск у мабільнай гульні. Правяраем, ці ёсць беларускі след у Бандыяне

Напрыканцы мая 2026 года выходзіць відэагульня «007 First Light» пра вядомага агента 007 Джэймса Бонда. А ці ёсць у сусвеце Бандыяны якая-небудзь сувязь з Беларуссю? Беларусь ніколі не была галоўнай лакацыяй у фільмах пра агента 007: Бонд ніколі не ганяў па Мінску, не сустракаў агентаў у Гродне і не хаваўся з чарговай прыгажуняй у беларускіх лясах. Калі паглядзець шырэй — на раннія экранізацыі, эпізадычных акцёраў і гульнявыя спін-офы, — беларускі след у Бандыяне ўсё ж ёсць. 

PALATNO расказвае, як Беларусь звязана з Бондам, Джэймсам Бондам.

Гродзенскі акцёр, які згуляў ролю злачынца ў галівудскай адаптацыі

бандыяна, агент 007, джэймс бонд, фільмы пра джэймса бонда, гульні пра джэймса бонда
Ісер Кац. Выява створана штучным інтэлетам.

Адна з самых цікавых беларускіх старонах у гісторыі Бандыяны звязана з акцёрам Куртам Кэтчам — ён яшчэ вядомым пад імем Ісер Кац. Кац нарадзіўся ў Гродне напрыканцы XIX стагоддзя. Ісер Кац зрабіў кар’еру ў еўрапейскім і амерыканскім кіно. Пасля прыходу нацыстаў да ўлады ў Германіі, Ісер Кац пераехаў у Польшчу, а пазней — у Злучаныя Штаты Амерыкі.

У 1954 годзе Кац трапіў у гісторыю Бандыяны. Ён згуляў ролю Золтана ў тэлеверсіі «Казіно Раяль». Цікава, што фільм не выйшаў у рамках афіцыйнай кінафраншызы, але менавіта гэта стужка лічыцца першай экранізацыяй гісторыі пра Джэймса Бонда — яшчэ да таго, як Шон Конэры стаў галоўным тварам агента 007 у 1962-м.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ: Шэсць акцёраў, якія скаралі Галівуд, а вы не ведалі, што яны родам з Беларусі

Злачынец з Мінска з мабільнай гульні

бандыяна, агент 007, джэймс бонд, фільмы пра джэймса бонда, гульні пра джэймса бонда
Міхаіл Молатаў. Выява створана штучным інтэлетам.

Беларусь з’яўляецца ў Бандыяне не толькі праз кінематограф. Ёсць цікавы выпадак з мабільнай гульні James Bond: World of Espionage, якая выйшла ў 2015 годзе.

У гульні быў персанаж Міхалі Молатаў — расійскі аператыўнік. У яго дасье месцам нараджэння пазначаны Мінск.

Гэты персанажа не з’яўляецца кананічным, а хутчэй — дробная дэталь з відэагульні. Але для тых, хто шукае беларускія згадкі ў сусвеце 007, яна важная: Мінск усё ж з’явіўся ў Бандыяне, хай сабе і ў мабільнай гульні.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ: Клінгон у Мінску, зорная база ў Бабруйску. Як серыял Star Trek звязаны з Беларуссю?

Акцёр другаснага плану з фільмаў з Дэніэлам Крэйгам

бандыяна, агент 007, джэймс бонд, фільмы пра джэймса бонда, гульні пра джэймса бонда
Дзяніс Харошка. Выява створана з дапамогай штучнага інтэлекта.

Другі, ужо сучасны кінапрыклад, — акцёр Дзяніс Харошка. У яго фільмаграфіі ёсць роля ў апошнім фільме з Дэніэлам Крэйгам ў ролі Бонда.

Харошка згуляў агента «СПЕКТР». Ён з’яўляецца ў адной з самых крывавых сцэн фільма. У інтэрв’ю для «Хартыі» Харошка расказваў, што сцэну з яго ўдзелам здымалі пяць дзён, бо было шмат грыму, які перашкаджаў у перапынках нават перакусіць.

У асноўным, Дзяніс Харошка здымаецца ў кіно ў даволі вузкім амплуа — шпіёнаў і мафіёзі. У кінапраектах прадзюсары шукаюць герояў з адпаведным акцэнтам і ўсходнееўрапейскай знешнасцю, таму ў выпадку з фільмам пра Бонда роля Харошкі як агента «СПЕКТР» добра ўпісалася ў набор заходніх экранных стэрэаптыпаў.