Эвалюцыя табліцы Мендзялеева: што змянілася праз паўтара стагоддзя?

табліца мендзялеева, табліца хімічных элементаў, дзмітрый мендзялееў, як змянілася табліца мендзялеева

У 1869 годзе рускі навуковец Дзмітрый Мендзялееў прадставіў табліцу хімічных элементаў. Як яна змянілася з таго часу? Ці думаў Мендзялееў, што ў ёй будуць дадатковыя элементы?

PALATNO расказвае падрабязнасці.

Мендзялееўская табліца была іншай

Да Дзмітрыя Мендзялеева сістэматызаваць хімічныя элементы спрабавалі многія. Па легендзе Мендзялееў змог арганізаваць хімічныя элементы ў сне за адзін дзень, аднак сам навуковец прызнаваўся, што на гэту працу сышло каля дваццаці гадоў.

Мендзялееў размясціў у сваёй табліцы 63 вядомыя на той час хімічныя элементы па іх атамных масах. Цяпер жа хімічныя элементы змяшчаюцца па атамных нумарах.

Мендзялееў заўважыў, што элементы з падобнымі ўласцівасцямі паўтараюцца праз пэўныя прамежкі. Мендзялееў нават змяняў месцамі некаторыя элементы (напрыклад, ёд і тэлур), каб яны лепш адпавядалі месцам па хімічным уласцівасцям.

У табліцы Мендзялееў пакінуў прапушчаныя месцы, бо прадказаў існаванні яшчэ не адкрытых элементаў.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:

Вандруем па гісторыі сярэднявечнай Беларусі праз гульнявыя сусветы

Ад нясмачнага харчавання да міліцыі на лінейках. Вучні — пра тое, што ім не падабаецца ў беларускіх школах

Што цікавага навукоўцы знайшлі ў 2024 годзе?


Як табліца змянілася з часоў Мендзялеева?

За 156 гадоў пасля стварэння табліцы хімічных элементаў яна значна змянілася. У часы Мендзялеева было адкрыта толькі 63 элементы, цяпер — 118.

У 1913 годзе Генры Мозлі адкрыў, што хімічныя элементы лепш класіфікаваць паводле атамнага нумара, а не атамнай масы. Гэта выправіла некаторыя недахопы арыгінальнай табліцы Мендзялеева.

У мінулым стагоддзі таксама змянілі табліцу для большай зручнасці: лантаноіды і актыноіды выдзелілі асобна ўнізе.

Табліца хімічных элементаў працягвае змяняцца і дагэтуль. Навукоўцы працягваюць даследаванні суперцяжкіх элементаў (з атамнымі нумарамі 119 і вышэй), што можа прывесці да пашырэння табліцы. Хоць асновы, закладзеныя Мендзялеевым захаваліся, табліца моцна эвалюцыянавала дзякуючы новым адкрыццям у хіміі і фізіцы.

Вярнуцца ўгару