Ежа і напоі, якія раней выкарыстоўвалі для іншых мэтаў

кока-кола ў бутэльках

Некаторыя прадукты і напоі, якія сёння з’яўляюцца звычайнай часткай штодзённага рацыёну чалавека, раней выкарыстоўваліся зусім для іншых мэтаў. Напрыклад, какаву выкарыстоўвалі як валюту, а знакамітую «Колу» як лекавы сродак… Гісторыя многіх прадуктаў дзіўным чынам змяняліся на працягу стагоддзяў.

PALATNO расказвае пра некаторыя з найбольш цікавых выпадкаў, калі ежа і напоі былі не тым, чым мы іх ведаем сёння.

Какава як валюта

Какава-бабы, з якіх вырабляюць шакалад, у старажытных цывілізацыях Мезаамерыкі (мая і ацтэкі) выкарыстоўваліся як валютная адзінка і прыносіліся ў ахвяру багам.

Ацтэкі таксама рыхтавалі з іх гіркі напой «xocolatl»(што значыць «горкая вада»), які не меў нічога агульнага з сучасным салодкім шакаладам. Ён ужываўся падчас рытуалаў і лічыўся святым напоем.

«Кока-Кола» як лек

«Кока-Кола» стварылі ў 1886 годзе як медыкамент для лячэння розных захворванняў: галаўны боль, стомленасць і гэтак далей. У яе склад уваходзілі какаін з лісця кока і кафеін з арэхаў колы. Напой прадаваўся як лекавы сродак у аптэках.

З часам «Кока-Кола» трансфармавалася ў папулярны газаваны напой, які мы ведаем сёння.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:

 

Адкуль з’явілася бляшанка — банка для напояў?

 

Пяць рэцэптаў закатак з кабачкоў на зіму

 

Беларуская кухня: слодычы


Кетчуп як прыправа

У XVIII стагоддзі кетчуп, які нарадзіўся як соус з грыбоў і рыбы ў Кітаі, першапачаткова выкарыстоўваўся як прыправа для кансервавання ежы і як інгрэдыент у іншых стравах.

Першыя рэцэпты кетчупу ў Еўропе не ўключалі таматы, пакуль ён не стаў вядомым у Амерыцы ў выглядзе таматнага кетчупу, якім мы цяпер карыстаемся як звычайнай прыправы. Упершыню кетчуп на таматнай аснове зрабілі ў Амерыцы, а менавіта навуковец з Філадэльфіі Джон Міз.

Лакрыца як лекавы сродак

Лакрычныя карані, з якіх вырабляюць папулярныя цукеркі, спачатку выкарыстоўваліся старажытнымі егіпцянамі і рымлянамі як лекавы сродак. Лакрыцу ўжывалі для палягчэння болю ў горле, лячэння кашлю і стрававальных праблем.

З часам з гэтага інгрэдыенту пачалі вырабляць цукеркі, якія сталі папулярнымі як салодкі ласунак.

Чайны грыб (камбуча) як напой для здароўя

Чайны грыб, які цяпер вядомы пад назвай камбуча, спачатку выкарыстоўваўся ў старажытным Кітаі як сродак для лячэння і ўмацавання здароўя. Камбуча лічылася напоем для даўгалецця і моцнага здароўя.

Пазней яе пачалі ўжываць як ферментаваны напой для ўмацавання імунітэту і як частку здаровага ладу жыцця.

Вярнуцца ўгару