Now Reading
Фестываль дзіўнай беларускай музыкі збірае грошы на адпачынак дзецям палітвязняў

Фестываль дзіўнай беларускай музыкі збірае грошы на адпачынак дзецям палітвязняў

фестываль дзіўнай беларускай музыкі

Першага чэрвеня ў варшаўскай прасторы Kwadrat Praski пройдзе фестываль Belarus Outside Sound System. Гэты музычны фестываль, прысвечаны падтрымцы дзяцей беларускіх палітвязняў, прапануе слухачам акунуцца ў свет беларускай электроннай музыкі.

Фестываль супадае з Міжнародным днём абароны дзяцей, што надае яму асаблівую значнасць. Арганізатары — музычная супольнасць Belarus Outside Sound System — заклікаюць наведвальнікаў пакінуць данат, які пойдзе на летні адпачынак для дзяцей палітвязняў. Асабліва шчодрым ахвярадаўцам уручаць вініл, які стане сувенірам ад мерапрыемства.

Belarus Outside Sound System — гэта больш, чым проста музычны рух. Гэта дабрачынная ініцыятыва, якая падтрымлівае беларускіх пазажанравых артыстаў у эміграцыі і прыцягвае ўвагу да праблем у Беларусі. У лютым 2024 года супольнасць выпусціла падборку аўтэнтычных электронных трэкаў ад беларускіх прадзюсараў, якія разважалі на тэму нацыянальнай ідэнтычнасці. Сярод іх, напрыклад, трэк MK420 ад DJ Shos, дзе выкарысталі запіс голасу і флейты Марыі Калеснікавай.

На сцэне фестывалю выступяць 14 артыстаў, кожны з якіх прадставіць непаўторную праграму.

Спецыяльна да фестывалю каманда Belarus Outside Sound System сабрала лімітаванае выданне падборкі на вініле, каб распаўсюдзіць яго па ўсім свеце. Вініл ацэняць калекцыянеры і аматары беларускай музыкі.

Фестываль стане не толькі музычнай падзеяй, але і платформай для сустрэчы беларускай супольнасці ў эміграцыі. Гэта магчымасць падтрымаць дзяцей палітвязняў і пазнаёміцца з лепшымі прадстаўнікамі беларускай электроннай музычнай сцэны. Падзея абяцае стаць незабыўнай і насычанай, аб’яднаць людзей вакол агульнай мэты — дапамагчы тым, хто ў гэтым мае патрэбу.

Вярнуцца ўгару