Біндзюгайла, самасуй і прысцябайка. PALATNO расказвае, як можна экспрэсіўна выказаць эмоцыі на беларускай мове.
У беларускай мове дастаткова выразаў, каб выкарыстоўваць яе ў самых нечаканых сітуацыях. Часам даводзіцца скарыстаць такое слова або выраз, каб як мага больш дакладна перадаць пачуцці або стаўленне да чалавека. І беларуская лаянкавая лексіка дае для гэтага шырокія магчымасці. Не заўжды падобныя выразы нясуць абразлівы ці зняважлівы характар — гэта могуць быць проста заўвагі аб недарэчнасці ці неахайнасці.
Дысклеймер: некаторыя словы, прыведзеныя ў гэтым артыкуле, зафіксаваныя ў слоўніках, ужыванне іншых выклікае спрэчкі.
Лаянкі
Курвіска, курвель, курвішча — словы, якія абазначаюць негатыўныя эмоцыі ў бок асобы жаночага полу.
Запорхацца — стаміцца ад выканання нейкай справы або задачы.
Гамон — выраз, які азначае негатыўны фінал.
Выдыгацца — выконваць штосьці празмерна экстравагантным чынам.
Ляснуты, мехам ляснуты — чалавек з празмерна своеасаблівым уяўленнем свету.
Ашалотак — ненармальная асоба.
Шчырчаць — хлусіць.
Смурод — чалавек, ад якога варта чакаць шкоды.
Бядзяўка — распусніца.
Вануглік — смярдзючы.
Выбл*дак — непрыстойная назва для незаконнанароджанага дзіцяці.
Псюк — сабака, псіна.
Раскол — нахабнік.
Расцяга — той, хто расцягвае дабро з дому.
Напушчонік — чалавек, які наляцеў з лаянкай.
Латруга — подлы чалавек.
Ялдон, цямцюр, прытырак — дурань.
Апівош — п’янчуга.
Пэтлах — растрапаны чалавек, аброслы валасамі.
Самасуй, насяканік — чалавек, які хоча заўсёды звяртаць на сябе ўвагу.
Галагун — бабнік.
Лайно — гаўно.
Прысьцябайка — чалавек «ні сёе ні тое».
Абізгал — чалавек без галавы і мазгоў.
Шлых, шлыхацца, маркітавацца — займацца сексам.
Біндзюгайла — гультай.
Дзяндзівер — балбатлівы чалавек.
Жырдагон — няўмека.
Сярун — чалавек, ад якога варта чакаць шкоды.
Гад печаны — выраз для перадачы зняважлівага стаўлення.
Забі зяпу — закрый рот.
Лярва, давалка, самадайка, шлёндра — пра жанчыну лёгкіх паводзінаў.
Кляцьбоны
Каб табе ражон у горла ўлез, скуллё морду раздушыла.
З гаўном цябе з’ем.
Мярзотнік і паскуда.
Ідзі ты да ліхаматры.
Насяру табе ў руку/у вочы/на галаву.
Каб цябе трасца! (Трасцы табе ў бок!)
Каб цябе халера пабрала.
Штыкля гыкатая.
Ідзі ў шмоню.
Каб ты ў чыстым полі дзвярэй не знайшоў.
Шлёндра нецалкаваная.
Каб іх курвы дрыслі.
Забі зяпу, хабаліца бліскучая.
Шкарадзь мардалысая
Каб цябе качкі патапталі.
Каб цябе летні дожджык заліў.
Каб ты дупай на свет глядзеў.
Каб цябе распярдуха ціскала.
Хрэн табе ў вочы і дзяркач у сраку.