Мэгі Сміт — адна з самых выбітных актрыс свайго пакалення, якая здолела стварыць цэлы шэраг запамінальных вобразаў у сусветным кінематографе. Яе яркая манера гульні, непаўторны шарм і ўменне перадаць найтанчэйшыя эмоцыі зрабілі яе персанажаў легендарнымі.
27 верасня 2024 года ва ўзросце 90 гадоў Мэгі Сміт памерла.
PALATNO расказвае пра выбітныя фільмы з яе ўдзелам, і вельмі раім іх паглядзець.
Змест
«Росквіт міс Джын Бродзі» (The Prime of Miss Jean Brodie)
Год: 1969
Сюжэт: Фільм расказвае гісторыю эксцэнтрычнай настаўніцы Джын Бродзі, якая працуе ў прыватнай школе для дзяўчынак у Эдынбургу ў 1930-я. Міс Бродзі вучыць сваіх вучаніц па-за межамі традыцыйнай праграмы, заахвочвае іх да вывучэння мастацтва, гісторыі, культуры. Яе нетрадыцыйныя метады і ідэі прыводзяць да канфлікту з кіраўніцтвам школы.
За гэтую ролю Мэгі Сміт атрымала сваю першую прэмію «Оскар». Яна выканала ролю эксцэнтрычнай настаўніцы ў элітнай школе для дзяўчынак.
«Каліфарнійскі атэль» (California Suite)
Год: 1978
Сюжэт: Гэтая камедыя складаецца з чатырох асобных гісторый, якія адбываюцца ў атэлі ў Лос-Анджэлесе. Мэгі Сміт выканала ролю актрысы з Вялікабрытаніі Даяны Барры, якая прыехала на цырымонію ўручэння прэміі «Оскар» са сваім мужам Сідні (яго гуляе Майкл Кейн). Даяна адчувае страх і няўпэўненасць у сваіх шанцах на перамогу, што прыводзіць да напружаных і эмацыйных сцэн з мужам.
За гэты фільм Мэгі Сміт атрымала свой другі «Оскар» у катэгорыі «Лепшая жаночая роля другога плану». Сміт выканала ролю актрысы, якая прыехала на цырымонію ўручэння ўзнагарод у Лос-Анджэлес.
«Пакой з відам» (A Room with a View)
Год: 1985
Сюжэт: Гэты фільм — рамантычная драма. Сюжэт развіваецца вакол маладой англічанкі, якая падарожнічае па Фларэнцыі і сустракае там мужчыну, да якога ў яе з’яўляюцца пачуцці. Галоўная гераіня мае пачуцці да яго, але ў яе ёсць абавязак выйсці замуж за іншага, больш ураўнаважанага хлопца. У гэтым фільме Мэгі Сміт грае ролю міс Шарлот Барлет, строгай цёткі галоўнай гераіні.
За гэты рамантычны фільм яна таксама атрымала намінацыю на «Оскар».
«Госфард-парк» (Gosford Park)
Год: 2001
Сюжэт: Фільм зняты ў стылі дэтэктыўнай камедыі. Па сюжэце падзеі адбываюцца ў 1930-я гады ў англійскім маёнтку падчас вечарыны. Заможныя госці збіраюцца на выхадныя. Падчас уікенду адбываецца забойства, а госці і слугі спрабуюць даведацца, хто стаў забойцам.
У гэтым фільме Мэгі Сміт гуляе ролю гуллівай лэдзі Трэнтэм, за якую яна атрымала чарговую намінацыю на «Оскар».
«Гары Потэр» (Harry Potter)
Год: 2001–2011
Сюжэт: Мэгі Сміт выканала ролю Мінервы Макгонагал у эпічнай сазе пра Гары Потэра. У фільмах, як і ў кнігах, Макгонагал з’яўляецца кіраўніцай факультэта, дзе вучыцца Потэр. Яна строгая, але справядлівая, падтрымлівае Гары і яго сяброў у барацьбе супраць Валдэморта.
Мэгі Сміт адыграла незабыўную ролю прафесаркі Мінервы Макгонагал. Гэта роля стала адной з дзясяткаў незабыўных і легендарных, што выканала Мэгі Сміт.
ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:
Фільмы, якія сагрэюць вас гэтай восенню
Пяць фільмаў, якія вы павінны паглядзець да канца 2024 года
Падборка фільмаў пра рамантычныя адносіны ў сталым узросце
«Атэль “Мэрыголд”» (The Best Exotic Marigold Hotel)
Год: 2011
Сюжэт: Фільм расказвае пра групу брытанскіх пенсіянераў, якія вырашаюць адпачыць у індыйскім атэлі «Мэрыголд». Калі яны прыязджаюць у атэль, то разумеюць, што ён не такі шыкоўны, як абяцалі ў рэкламе, і ўвогуле яму патрэбны рамонт. Мэгі Сміт выконвае ролю жанчыны з забабонамі і састарэламі поглядамі Мюрыэль Данэлі, якая прыязджае ў Індыю на аперацыю. З часам кожны з персанажаў пераадольвае свае праблемы і знаходзіць новы сэнс жыцця.
«Ледзі ў фургоне» (The Lady in the Van)
Год: 2015
Сюжэт: Гэты фільм расказвае пра незвычайнае сяброўства паміж пісьменнікам Аланам Бэнэам і Мэры Шэпард. Жанчына жыла ў фургоне, прыпаркаваным на дарозе ля яго дома каля 15 гадоў. Мэгі Сміт выканала ролю Мэры Шэпард. На першы погляд яна здаецца грубай і вельмі непрыемнай жанчынай, але фільм раскрывае яе гісторыю, якая аказваецца нашмат глыбей.