У апошнія гады беларуская зіма стала не такой суровай, але ўсё роўна снегапад застаецца рэальнай небяспекай — і для пешаходаў, і для кіроўцаў аўто.
PALATNO дае відавочныя, але патрэбныя парады для ўсіх у снегапад.
Калі ты — кіроўца
— Абірайце правільную хуткасць руху.
— Абірайце бяспечную дыстанцыю да аўтамабіля, які перад вамі, і бакавы інтэрвал.
— Не абганяйце іншыя аўтамабілі неабдумана.
— Выкарыстоўвайце бліжняе святло фар.
— Не адцягвайце ўвагу за рулём.
— Пазбягайце рэзкага тармажэння.
— Пры пад’ездзе да нерэгуляваных пешаходных пераходаў знізьце хуткасць і прыпыніцеся.
— Кіруйце аўтамабілем толькі пасля добрага адпачынку, з максімальнай канцэнтрацыяй увагі, з упэўненасцю ў сваіх сілах і тэхнічных характарыстыках вашага аўто.
Калі ты — пешаход
Пешаходам у неспрыяльных умовах надвор’я рэкамендуюць:
— быць асцярожнымі падчас пераходу дарогі;
— пераходзіць дарогу толькі ў вызначаных правіламі месцах;
— пры пераходзе не спяшацца, глядзець па баках;
— у цёмны час не забудзьце абазначыць сябе флікерамі.