35 гадоў таму адбыўся першы Чарнобыльскі шлях. ФОТА

чарнобыльскі шлях 1989, акцыі беларусаў, пратэст беларусаў

35 гадоў таму, 30 верасня 1989 года, прайшла маштабная акцыя Чарнобыльскага шляху. Паказваем фотаздымкі ад vytoki.net з таго мітынгу, на якім сабраліся тысячы беларусаў па ўсёй краіне.

Роўна 35 гадоў таму ў беларускай сталіцы адбылося масавае шэсце і буйны мітынг. Ініцыятарам правядзення выступіў БНФ. Нягледзячы на тое, што ў гэты дзень савецкая ўлада арганізавала суботнік, у Чарнобыльскім шляху ўдзельнічалі каля 30 тысяч чалавек.

Акцыя пачалася ў скверы ля Мінскага гадзіннікавага заводу. Туды прыехалі людзі са шматлікіх беларускіх гарадоў. Адтуль людзі прайшлі шэсцем да цяперашняй плошчы Незалежнасці (за савецкім часам называлася плошчай Леніна).

Вядоўцам мітынгу быў старшыня БНФ Зянон Пазняк. Падчас мітынгу выступілі Алесь Адамовіч, Яўген Веліхаў.

Савецкая ўлада хавала акалічнасці Чарнобыльскай катастрофы, што адбылася трыма гадамі раней. Мітынг праводзіўся як пратэст супраць замоўчвання таго, што адбывалася падчас катастрофы і пазней. Разам з тым, ужо ў пазнейшых Чарнобыльскіх шляхах, гэта быў не толькі пратэст, але і акцыя памяці.

чарнобыльскі шлях 1989, акцыі беларусаў, пратэст беларусаў
Шэсце. Фота: Сяргей Чырык.

 

чарнобыльскі шлях 1989, акцыі беларусаў, пратэст беларусаў
Фота: Уладзімір Сапагоў.
чарнобыльскі шлях 1989, акцыі беларусаў, пратэст беларусаў
Разам з Зянонам Пазняком выступае член Акадэміі навук Яўген Пятраеў. Фота: Сяргей Чырык.
чарнобыльскі шлях 1989, акцыі беларусаў, пратэст беларусаў
Падчас мітынгу выступае Алесь Адамовіч. Фота: Сяргей Чырык
чарнобыльскі шлях 1989, акцыі беларусаў, пратэст беларусаў
Станіслаў Шушкевіч выступае на мітынгу, побач з ім стаіць Зянон Пазняк. Фота: Уладзімір Сапагоў
чарнобыльскі шлях 1989, акцыі беларусаў, пратэст беларусаў
Пратэстоўца падчас шэсця па праспекце Незалежнасці. Фота: Уладзімір Сапагоў.
чарнобыльскі шлях 1989, акцыі беларусаў, пратэст беларусаў
Падчас мітынгу. Фота: Уладзімір Сапагоў
чарнобыльскі шлях 1989, акцыі беларусаў, пратэст беларусаў
Шэсце. Фота: Уладзімір Сапагоў.
Вярнуцца ўгару