Хочаце пабачыць у сваім доме ці на працоўным месцы штосьці незвычайнае і прыгожае? Для гэтага ёсць кветкі. PALATNO расказвае пра тое, чым вы можаце заняцца ў свабодны час, каб упрыгожыць прастору побач з вамі.
Мімоза сарамлівая
Гэта дзіўная расліна вядомая сваёй здольнасцю рэагаваць на дотыкі. Калі дакранацца да яе лісця, яно хутка згортваецца, а затым паступова вяртаецца ў звычайнае становішча. Расліна любіць святло і ўмераны паліў.
Насенне такой мімозы можна набыць па кошце ад 2 да 16 рублёў.
ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:
Як вырасціць гародніну на падаконніку і не з’ехаць з глузду
Як нарыхтаваць саломку на «павукоў»
Пяць найлепшых дакументалак пра прыроду
Стэфанотыс
Гэта ліяна з прыгожымі, духмянымі белымі кветкамі, якія нагадваюць маленькія зорачкі. Яна можа квітнець нават у хатніх умовах, калі забяспечыць ёй добры асвятленне і рэгулярны догляд.
Кветка ў гаршчку будзе каштаваць каля 50 рублёў, а насенне ў пяць разоў танней — каля 10-15 рублёў.
Пеперомія
Яе лісты нагадваюць кавуновую скурку з зялёнымі і срэбнымі палосамі. Гэта кампактная расліна, якая ідэальна падыходзіць для падваконнікаў. Яна не патрабуе асаблівага догляду і добра расце ў хатніх умовах.
У гаршчку расліна будзе каштаваць да 50 рублёў, а насенне — каля 15 рублёў.