Ці былі продкі беларусаў рабаўладальнікамі ці рабамі? Наколькі тэма рабства далёкая і чужая для беларусаў? Колькі каштавалі рабы ў часы вікінгаў і чаму іх гналі менавіта праз нашы землі? Якія законы рэгулявалі рабства, і ці існавалі яны ўвогуле?
Пра гэта размаўляем у новым выпуску відэападкаста «ГІСТФАК» на PALATNO.
У другім эпізодзе вядоўцы Даша Палынская і Алесь Кіркевіч размаўляюць пра рабства. Што ўяўляеце менавіта вы, калі чуеце гэта слова? Можа быць цемнаскурых людзей, якія пад сонцам збіраюць бавоўну? Ці рабаўласніка з тоўстай цыгарай і асляпляльнай усмешкай? Магчыма, недзе гэтак усё і выглядае, але на беларускіх землях было іначай — рабаўладальнікі больш напаміналі герояў скандынаўскіх легендаў, а самі рабы… нічым не адрозніваліся ад нас (з папраўкай на час, вядома)!
ПЕРШЫ ЭПІЗОД. Беларускія скарбы: што хавалі беларусы пад печчу?