Now Reading
Германізмы, украінізмы, паланізмы: як правільна пісаць па-беларуску. Спіс сэрвісаў

Германізмы, украінізмы, паланізмы: як правільна пісаць па-беларуску. Спіс сэрвісаў

замежныя словы ў беларускай мове, германізмы ў беларускай мове, украінізмы ў беларускай мове, паланізмы ў беларускай мове

Ні адна мова свету не існуе без запазычанняў. Беларуская — у тым ліку. PALATNO расказвае, якія словы і з якіх краін прыйшлі ў беларускую мову, а таксама падказвае спіс сэрвісаў, дзе вы можаце праверыць правапіс і даведацца шмат іншага пра беларускую мову.

Германізмы

Германізмы трапілі ў беларускую мову дзякуючы гандлёвым сувязям паўночнай Беларусі з Германіяй. Пападанню нямецкіх слоў у беларускую мову паспрыяла польская мова: менавіта праз яе на тэрыторыю сучаснай Беларусі траплялі пераўтвораныя нямецкія словы.

  • Абцас (der Absatz);
  • Гандаль (der Handel);
  • Жарт (der Scherz);
  • Фарба (die Farbe).

Паланізмы

Паланізмы пачалі пранікаць у беларускую мову ў XIV стагоддзі. Гэта лёгка тлумачыцца шчыльнымі сувязямі Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага, а пасля — утварэннем адзінай дзяржавы, Рэчы Паспалітай. Актыўнае прасоўванне польскіх слоў доўжылася да пачатку Другой сусветнай вайны.

У беларускай мове можна сустрэць словы з польскамоўнымі спалучэннямі:

  • -ен,-эн, -ён, -он, -ан (ę, ą): парэнчы, маёнтак;
  • -дл: страшыдла;
  • -лу: паміж зычнымі: слуп, тлусты.

Украінізмы

Марозіва, напрыклад, прыйшло ў сучасную беларускую мову з поўдня нашай краіны, а адтуль — з Украіны.

Уладзімір Караткевіч увёў у беларускую мову цэлую купу ўкраінізмаў: буданіна, піхвы (футляр для халоднай зброі), повінь (паводка), распавядаць і іншыя.

Сэрвісы

Беларускі Nкорпус. Праект, дзе вы знойдзеце граматычную базу беларускай мовы, праверку правапісу, архіў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору і шмат чаго яшчэ.

https://bnkorpus.info

Трансліт. Сайт, праз які можна транслітараваць іншамоўныя найменні на беларускую мову.

https://translit.vivy.app

Verbum. Сайт, на якім можна знайсці дзесяць розных слоўнікаў – ад англійска-беларускага і польска-беларускага да этымалагічных і тлумачальных.

https://verbum.by

Slounik.org. Тут вы знойдзеце вельмі-вельмі шмат слоўнікаў і энцыклапедый на любы густ.

https://slounik.org

Гласарыі. Калі вы шукалі аўтарытэтныя гласарыі, то вам сюды.

https://glossaries.vivy.app

Language Tool. Калі вам патрэбны інструмент, які будзе правяраць арфаграфію на вашых прыладах, то вам абавязкова патрэбны гэты плагін. Ёсць бясплатная і платная версіі.

https://languagetool.org/

Skarnik.by. Гэта самы вядомы рэсурс, дзе знаходзіцца руска-беларускі слоўнік. За аснову ўзяты акадэмічны слоўнік пад рэдакцыяй Я. Коласа, К. Крапівы і П. Глебкі. Skarnik дапрацаваны з улікам сучаснай практыкі.

https://skarnik.by

Starnik.by. Слоўнік анаграм і паліндромаў, арфаграфічны слоўнік.

https://starnik.by

Вярнуцца ўгару