Натхненне

Стваральнік першых гей-коміксаў мае беларускія карані: яго бацькі жылі ў Гродне і эмігравалі ў Амерыку


Стваральнік першых гей-коміксаў мае беларускія карані: яго бацькі жылі ў Гродне і эмігравалі ў Амерыку

Яго лічаць адным з першых, хто рэгулярна выпускаў гей-комікс у часы, калі гамасэксуальнасць лічылася маргінальнай і рызыкоўнай для поп-культуры. Ален Шапіра быў знакамітай фігурай і артыстам у Злучаных Штатах у 1960-1980-я гады. Мы знайшлі беларускія карані ў ілюстратара: яго бацькі паходзілі з Гродна.

PALATNO расказвае пра Алена Джэй Шапіру.

Хто такі Ален Шапіра

Ален Джэй Шапіра нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў 1932 годзе. Ён быў другім дзіцём у сям’і Нэйтана Шапіры і Джэсі Барадзіскі. Пасля школы ён пайшоў служыць у армію і трапіў у частку, якая знаходзілая ў Паўднёвай Карэі.

У пачатку 1960-х гадоў ён паступіў у Інстытут Прата, каб атрымаць адукацыю тэатральнага сцэнографа. Шапіра марыў працаваць у брадвейскіх тэатрах. Аднак хутка ён пераключыўся на працу ілюстратара: некаторы час ён ілюстраваў дзіцячыя кнігі.

У 1970-я Шапіра пераехаў у Сан-Францыска да свайго партнёра Дзіка Крэйгманта.

Шапіра стаў найбольш вядомым дзякуючы коміксу «The Adventures of Harry Chess: The Man from A.U.N.T.I.E». Гэту працу найчасцей называюць адным з рэгульных гей-коміксаў у Злучаных Штатах. Комікс з’явіўся ў сярэдзіне 1960-х гадоў. Ален Шапіра працаваў у выразна эратычнай эстэтыцы.

Пасля пераезду ў Сан-Францыска Ален Шапіра стаў важнай фігурай у культурніцкім асяроддзі горада. Там ён стаў заснавальнікам часопісу «Драмэр», які стаў адным з самых уплывовых у прэсе, арыентаванай на ЛГБТ-аўдыторыю.

Джэк Фрытшыр, які быў галоўным рэдактарам гей-часопіса «Драмэр», пісаў пра Шапіру так:

«Калі была б гей-версія вялікіх артыстаў Гары Рашмар, то там былі бы твары Чака Арнэта, Эцьена, Алена Шапіры і Тома з Фінляндыі».

Ален Шапіра памёр у 1987 годзе ад CНІДу.

Яго продкі паходзілі з Гродна

Бацькамі Алена Шапіры былі яўрэі беларускага паходжання Нэйтан Шапіра і Джэсі Барадзіскі.

Ален Джэй Шапіра, яўрэі беларусі
Пасведчанне аб шлюбе Нэйтана Шапіры і Джэсі Барадзіскі, бацькоў Алена.

Бацька, Нэйтан Шапіра, пераехаў у Амерыку ў 1909 годзе. У 1920-я гады ён падаваў прашэнне аб натуралізацыі і атрыманні амерыканскага грамадзянства. У дакументах ён указаў, што нарадзіўся ў 1903 годзе ў Гродне. Праз час ён атрымаў амерыканскае грамадзянства, а ў прашэнні аб яго атрыманні пацвярджаецца месца нараджэння — Гродна. Пра бацькоў Нэйтана, Морыса і Анну, вядома не так шмат. Хутчэй за ўсё, яны таксама паходзілі з беларускіх зямель, але дакладных звестак пра іх няма.

Ален Джэй Шапіра, яўрэі беларусі
Дакументы аб натуралізацыі Алена Джэя Шапіры.

Маці, Джэсі Барадзіскі, эмігравала ў Злучаныя Штаты, калі была падлеткам. Яе бацькі — Ізраэль Барадзіскі і Эта Ладэн — паходзяць таксама з Гродна. Яны нарадзіліся, ажаніліся і там жа ў іх нарадзілася трое дзяцей. У 1914 годзе, за паўгода да пачатку Першай сусветнай вайны, Ізраэль Барадзіскі пераехаў у Нью-Ёрк. Яго жонка з дзецьмі заставалася ў Гродне, яна змагла эміграваць толькі ў 1922 годзе.

Ален Джэй Шапіра, яўрэі беларусі
Дакумент аб натуралізацыі дзеда Алена, якога звалі Ізраэль Барадзіскі разам з фотаздымкам.

ЧЫТАЙЦЕ ЯЧШЭ:

 

Знакамітая аўтарка метаду лячэння ПТСР мае беларускія карані. Яе дзяды родам з Мінска і Гродна

 

Пінскі яўрэй, які стаў капітанам хакейнай зборнай Польшчы. Расказваем гісторыю Тадэвуша Сакса

 

Сто гадоў таму яўрэй з Крычава пабудаваў у Аўстраліі найбуйнейшую сетку ўнівермагаў