Now Reading
Загадкі па-беларуску пра вясну з адгадкамі: паспей загадаць!

Загадкі па-беларуску пра вясну з адгадкамі: паспей загадаць!

беларускамоўныя загадкі, загадкі на беларускай мове

Набліжаецца лета, але яшчэ ёсць час пабавіцца з вясновай спёкай… і вясновымі загадкамі ад нашай рэдакцыі.

PALATNO загадвае дзясятку самых вясновых загадак.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:

 

Беларускія загадкі — пра чалавека, рэчы, прыроду і жывёл

 

Дзесяць беларускіх загадак, якія вы адгадаеце не адразу

 

«Белы, а не цукар». Загадкі пра зіму з адгадкамі


А ДЗЕ АДКАЗЫ?
Навядзіце курсор мышы на загадку (або націсніце на яе, калі вы з мабільнай прылады), каб убачыць адказ на яе.

Загадкі пра вясну і не толькі

  • Столь без бэлек і без дошак высока над намі, збіта ўпоперак і ўздоўж белымі цвікамі.
  • То я яго збіраю, то кідаю ў зямлю, з ім сыты сам бываю і шчэ людзей кармлю.
  • Зусім-зусім нячутна вялізны белы бык падыдзе да аконца – ды ў шыбу рогам тык!
  • У цёмнай цямніцы сядзяць працаўніцы – ні свята для іх, ні нядзелечкі. Вязаначку вяжуць, нібы чараўніцы: нідзе ні вузла, ні пяцелечкі.
  • Праз горы, даліны, праз тысячы сёл з далёкай краіны вярнуўся пасол. Спаважны, чыноўны, ён стаў на страсе, у ботах чырвоных, каб бачылі ўсе.
  • Як ідзе – і шастом галавы не дастаць, а ўпадзе – і з травы-муравы не відаць.
  • У лужку-лужочку выраслі сястрычкі: залатое вочка, белыя раснічкі.
  • Дзе збягаюць травы ў яр – красаваўся белы шар, наляцеў жартун-вятрыска, нештра травам прашушукаў – і з шара ўзнялося трыста лёгкіх белых парашутаў.
  • Стаіць кусцік кучаравы, ды з воўчымі кіпцюрамі. Хто на кветкі паквапіцца, за таго ён і ўхваціцца. Не абдзёршы – не адпусціць. Адгадайце, што за кусцік?
  • Добра было б тут ляжаць лайдаку на роўным і гладкім жалезным таку, ды вельмі гарачы жалезны ток – варочацца трэба з боку на бок.

 

Вярнуцца ўгару