Now Reading
«Белы, а не цукар». Загадкі пра зіму з адгадкамі

«Белы, а не цукар». Загадкі пра зіму з адгадкамі

загадкі пра зіму з адгадкамі, зімовыя загадкі

Прыйшла зіма, а разам з ёй прыйшлі і зімовыя загадкі. PALATNO загадвае лёгкія і не вельмі загадкі пра зіму, снег і мароз.

Навядзіце курсор мышы на загадку (або націсніце на яе, калі вы з мабільнай прылады), каб убачыць адказ на яе.

  • Вярхом сядаю, на кім — не знаю, знаёмага ўбачу — адразу саскочу.
  • Адзін кажа: мне зіма лепей; другі кажа: мне лета лепей, а трэці кажа: мне ўсё роўна.
  • На гарбатых братах дзеці цешацца.
  • Адзін вол выпіў вады дол.
  • Без голасу, а вые, без рук, а абрусы сцеле.
  • Без пілы, без сякеры, а масты будуе.
  • Белы, а не цукар, без ног, а ідзе.
  • Гарох стручыст — уночы стучыць, днём стаяць не вяліць.
  • Гаспадар багат, ды смуцён; гаспадыня белая, ды бедная.
  • Дзежка чорная, а века белае.
  • З вады нарадзіўся і ў ваду ператварыўся.
  • Зімой грэе, вясной тлее, летам памірае, увосень аджывае.
  • Зімой расце коранем уверх, а вясной памірае — хто адгадае.
  • Ляцяць птушкі без крыл, а садзяцца без ног.
  • Па калені вады, а не нап’ешся.
Вярнуцца ўгару