Стварылі аўдыёверсію пяці кніг Святланы Алексіевіч. Расказваем, што за яны

Святлана Алексіевіч, галасы ўтопіі

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў і фонд Kamunikat стварылі аўдыёверсію серыі кніг Святланы Алексіевіч. Серыя «Галасы Утопіі» складаецца з пяці кніг: «У вайны не жаночы твар», «Апошнія сведкі», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарнобыльская малітва», «Час сэканд хэнд». Унікальнасць серыі ў тым, што найноўшае выданне аўтарка дапоўніла запісамі з уласнага дзённіка і новымі гісторыямі, а таксама скасавала праўкі цэнзараў. 

Дзе слухаць

На любой зручнай пляцоўцы. Пераходзьце па спасылках, выбірайце зручную:

Хто працаваў над праектам

Праект адбыўся, дзякуючы намаганням фонда Kamunikat і Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў.

Тэкст кніг Святланы Алексіевіч чыталі Алег Гарбуз, Алена Баярава, Сяргей Чуб і Крысціна Дробыш. Мантаж гуку і аўтарская музыка належаць Дзмітрыю Фрыгі. Запіс — Павел Сініла. Дызайн вокладак — Ірына Арахоўская.

Праект прадзюсіраваў Яраслаў Іванюк.

Вярнуцца ўгару