У TikTok маюць вялікую папулярнасць відэа з рэцэптамі розных страў — ад самых простых бутэрбродаў да страў высокай кухні. У сацыяльнай сетцы можна адшукаць беларусаў, для якіх кулінарны блог не проста забава, а ўжо праца.
PALATNO расказвае пра шасцёрку беларускіх фуд-блогераў.
Змест
«Мая ежа, маё жыццё, мае правілы»
Блогерка Ціна завяла свой блог у TikTok толькі ў 2022 годзе. Спачатку гэта былі відэаінструкцыі па прыгатаванні соусаў да шаўрмы і шашлыку, як правільна захоўваць дома зеляніну і як марынаваць шашлык. Першым відэа, якое «стрэліла» ў Ціны, стаў рэцэпт марынаванай скумбрыі. Самыя праглядальныя відэа блогеркі: марынаваная цыбуля да шашлыку, як закруціць памідоры (раз, два), прэсаваныя свіныя вушкі і сыравяленая каўбаса з курынага філе. Тры відэа ў блогеркі — за межамі канкурэнцыі: рэцэпт смажаных кабачкоў, закрутка агуркоў (раз, два). Яны набралі больш за мільён праглядаў.
Часам Ціна здымае свае ролікі па-беларуску: напрыклад, як яна гатуе бабку, крупеню ці піўную пахлёбку. У блогеркі ёсць адмысловы плэй-ліст з рэцэптамі страў беларускай кухні. Асобныя плэй-лісты прысвечаны рэцэптам супоў, соусаў, закусак, салатаў, слодычы і гэтак далей.
@tina.food #пивнаяпохлебка #беларускаякухня #беларусь #старинныйрецепт #проверкарецепта #беларускаямова #рек #хочуврек #рекомендации #хочуврекомендации
Таксама Ціна робіць агляды беларускіх гіпермаркетаў і тавараў, якія можна там набыць.
Паглядзець рэцэпты дзяўчыны можна па спасылцы.
«Тут мы гатуем хутка, смачна і на пазітыве»
Акаўнт з рэцэптамі «Усадьба 1812» з’явіўся ў TikTok у 2022 годзе. З аднаго боку, гэта рэкламны праект сядзібы ў Магілёўскай вобласці, якую можна арандаваць, але з іншага — рэцэпты смачных страў на мангале і ў казане.
У самым першым роліку расказваўся рэцэпт прыгатавання бастурмы. Гэты ролік адразу набраў больш за 100 тысяч праглядаў. А першым відэа з мільёнам праглядаў стала відэа не пра высокую кухню, а пра сасіскі ў лавашы на грылі. У топавыя відэа трапілі таксама рэцэпты страў беларускай кухні: юшкі і бульбы са скваркамі. Пасля таго, як беларускія стравы «стрэлілі» ў аўтара, ён стаў яшчэ болей увагі надаваць менавіта нацыянальнай кухні. Так з’явіліся рэцэпты рулькі, дранікаў на кастры, паляндвіцы, смажанкі, верашчанкі і іншых страў.
@1812_god Драники на Костре #усадьба1812 #рецепты #еда #рецепт #быстроивкусно #рек #рекомедации #готовимнакостре #fyp #драники #деруни #драникикартошка
Рэцэпты страў у казане можна паглядзець па спасылцы.
«Пахудзела на 36 кілаграм за шэсць месяцаў»
Беларуская фуд-блогерка Таццяна спецыялізуецца на рэцэптах страў па кета-дыеце.
Кета-дыета — гэта рэжым харчавання з абмежаваным спажываннем вугляводаў і з асновай, якую складае тлушч. Тыповыя суадносіны элементаў у класічным варыянце: 70-80% тлушчу, 10-20% бялка і каля 5-10% вугляводаў.
Таццяна пачала здымаць ролікі ў 2023 годзе, але практыкавала кета-дыету і раней. Спачатку жанчына рабіла відэа пра карысць гэтай дыеты і пра тое, як яна дапамагла ёй скінуць лішнія кілаграмы. Першае відэа, якое «стрэліла» ў Таццяны, было пра страву беларускай кухні — мачанку. Затым былі ролікі пра рульку, смузі з зеляніны, рэцэпт тлустай яечні і іншыя.
@tata_keto Рецепт яиц на завтрак . Если надоели обычные жаренные яйца , приготовь их так – удиви родных 😍 #рецепты #рецепт #завтрак #завтракза5минут #готовлю #яйца #чтоприготовитьизяиц #кето #кетотарелка #худею #какпохудеть #интервальноепитание #кеторецепты #кеторецепт
Паглядзець дыетычныя рэцэпты можна па спасылцы.
«Люблю гатаваць»
У блогеркі Юліі больш за два мільёны падпісантаў, а яе кулінарныя відэа сабралі больш за 85 мільёнаў падабаек. Жанчына пачынала здымаць у TikTok у 2020 годзе: спачатку гэта былі ролікі пра сямейнае жыццё, дзяцей, крыху — пра сябе і некалькі рэцэптаў. Затым відэа з рэцэптамі сталі набіраць дзясяткі і сотні тысяч праглядаў, таму Юлія сканцэнтравалася на прадукцыі кулінарнага кантэнту.
У Юліі літаральна сотні рэцэптаў абсалютна розных страў кухань свету. Вось дзясятка самых праглядальных відэа на канале блогеркі:
- Рулет з кабачка;
- Маласольныя агуркі на газіроўцы;
- Дамашняе марозіва;
- Торт на патэльні;
- Аладкі;
- Катлеты з бульбай;
- Цукеркі;
- Торт «Напалеон»;
- Паляндвіца;
- Катлеты ў соусе.
@yulia_osa #оладьи #оладьи на воде #дрожжевыеоладьи Ингредиенты 📌 стакан 250 мл. 1 стакан воды 2 стакана муки щепотка соли 1 ст. л. сахара 9 гр. дрожжей или 3 гр. сухих
Іншыя рэцэпты кулінаркі можна паглядзець па спасылцы.
Беларуская кухня, беларускія рэцэпты
Блогер «ПроFood» пачаў выпускаць свае ролікі ў 2022 годзе. Яны збіралі па некалькі тысяч праглядаў, пакуль не выйшла відэа з рэцэптам салата «не аліўе». Хоць блогер стартаваў зусім нядаўна і ў яго не так шмат падпісантаў, як, напрыклад, у Юліі (глядзі вышэй), «ПроFood» ужо знайшоў сваю «фішку» — рэцэпты беларускай кухні.
Усе выпускі пра нацыянальную кухню блогер робіць толькі па-беларуску. Усяго іх выйшла 16 — пра такія стравы: зуцы, грыбны квас, крамбамбуля, наліснікі і г. д. Дарэчы, блогер не толькі гатуе нацыянальныя стравы, але і расказвае пра іх гісторыю.
@pr0food НАСТОЙКА КРАМБАМБУЛЯ 🥃 #настойка #крамбамбуля #беларускаякухня #беларускіцікток #беларускітыкток #медоваянастойка #pr0food
Акрамя спецыялізацыі на беларускіх стравах, блогер выпускае відэа пра армянскую, ізраільскую і італьянскую кухні. Так, былі выпускі пра рызота з пармскай вяндлінай, армянскі хахоп і хумус з вяленымі таматамі.
Рэцэпты можна паглядзець па спасылцы. «ПроFood» таксама ёсць на YouTube і ў Instagram.
«Жаннатэрапія»
Блогерка Жанна пачала здымаць відэа ў 2022 годзе. Як і ў Юліі, спачатку яны былі пра сям’ю і жыццё, але вельмі хутка Жанна стала паказваць рэцэпты страў. Адна з «фішак» Жанны — час ад часу яна робіць відэа на трасянцы. Ролікі блогеркі — эмацыйныя і яркія, гэта вельмі адрознівае яе ад іншых беларускіх фуд-блогераў. А яшчэ Жанна — таролаг, але гэта іншая гісторыя.
Самыя праглядальныя відэа блогеркі:
- Варэнікі з цеста з крамы: «Я згодная з вамі, што часам з крамнага прыгатаваць — гэта подзвіг. Але пакуль сама зрабіць цеста я не магу — для мяне гэта подзвіг»;
- Сасіскі ў цесце: «У мяне засталіся дзве сасіскі, і я ўпэўненая, што іх ніхто не будзе есці. А вось у цесце будуць!»;
- Запяканка: «Усё гэта перамяшалі, замуцілі, а хто любіць ванілін – “вэлкам”».
@zhanna_lavrova69 #распаковка #рекомендентэ🎯🌈⭐️🎉 #рекомендации #👑🧚♂️💯⭐️🎉🎁😱🙀😜👿❤️❤️❤️❤️❤️
Азнаёміцца з рэцэптамі можна па спасылцы.