Дзесяць вестэрнаў, якія сталі легендай кінематографу

«Добры, Дрэнны і Злы», класічныя вестэрны

Вестэрны — гэта жанр, які глыбока ўвасабляе дух і гісторыю Амерыкі. PALATNO расказвае пра дзясятку класічных вестэрнаў, якія дапамогуць зразумець гэты жанр.

«Мая дарагая Клеменцін» (My Darling Clementine)

«Мая дарагая Клеменцін», вестэрны, якія вестэрны варта паглядзець
Кадр з фільму «Мая дарагая Клеменцін». Фота: Twentieth Century-Fox Film Corporation

Год: 1946

Рэжысёр: Джон Форд

Класічны вестэрн пра легендарны паядынак з перастрэлкай у Тумстоўне. Фільм адлюстроўвае канфлікт паміж законнасцю і беззаконнем на Дзікім Захадзе.

«Дакладна апоўдні »(High Noon)

Год: 1952

Рэжысёр: Фрэд Цінеман

Гэты фільм з’яўляецца класікай жанру і адлюстроўвае маральную дылему шэрыфа, які застаецца адзін супраць банды злачынцаў. Фільм акцэнтуе ўвагу на тэме абавязку і гонару.

«Шукальнікі»(The Searchers)

Год: 1956

Рэжысёр: Джон Форд

Культавы фільм з Джонам Уэйнам у галоўнай ролі. Гэта гісторыя мужчыны, які шукае сваю пляменніцу, выкрадзеную індзейцамі. Фільм вядомы сваімі прыгожымі пейзажамі і складанымі персанажамі.

«Рыо Брава» (Rio Bravo)

«Рыа Брава», класічныя вестэрны, глядзець вестэрны
Кадр з фільму «Рыа Брава». Фота: kinomuza.pl

Год: 1959

Рэжысёр: Говард Хоўкс

Гэты фільм расказвае гісторыю шэрыфа, які аб’ядноўвае невялікую каманду, каб супрацьстаяць бандытам. Фільм вядомы сваім моцным акцёрскім складам і дынамізмам.

«Чалавек, які застрэліў Ліберці Вэланса» (The Man Who Shot Liberty Valance)

Год: 1962

Рэжысёр: Джон Форд

Гэта гісторыя пра мужчыну, які вядомы тым, што застрэліў небяспечнага бандыта. Фільм паднімае пытанні пра легенды і рэчаіснасць у гісторыі Дзікага Захаду.

«Добры, Дрэнны і Злы» (The Good, the Bad and the Ugly)

Год: 1966

Рэжысёр: Сержыа Леонэ

Легендарны італьянскі вестэрн, які стаў адным з самых вядомых у свеце. Сюжэт аб’ядноўвае трох галоўных герояў, якія змагаюцца за скарб у часы Грамадзянскай вайны ў ЗША. Выдатная музыка Энніа Марыконе зрабіла гэты фільм класікай.

«Аднойчы на Дзікім Захадзе» (Once Upon a Time in the West)

«Аднойчы на Дзікім Захадзе», вестэрны ў кінематографе
Кадр з фільму «Аднойчы на Дзікім Захадзе». Фота: imdb.com

Год: 1968

Рэжысёр: Сержыа Леонэ

Эпічны вестэрн, які апавядае пра барацьбу за кантроль над зямлёй, праз якую праходзіць чыгунка. Гэты фільм вылучаецца павольным тэмпам, напружанай атмасферай і непаўторнай музыкай Марыконе.

«Дзікая банда» (The Wild Bunch)

Год: 1969

Рэжысёр: Сэм Пэкінпа

Гэты фільм уводзіць жанр у новую эпоху, з большай колькасцю гвалту і антыгероямі. Гэта гісторыя групы старых бандытаў, якія робяць апошняе рабаўніцтва.

«Буч Кэсэдзі і Сандэнс Кід» (Butch Cassidy and the Sundance Kid)

Год: 1969

Рэжысёр: Джордж Рой Хіл

Лёгкі, але і драматычны фільм пра двух легендарных злачынцаў. Гумар, прыгоды і сумны канец робяць гэты фільм незабыўным.

«Недаравальны» (Unforgiven)

Год: 1992

Рэжысёр: Клінт Іствуд

Адзін з лепшых сучасных вестэрнаў, які пераасэнсоўвае класічныя тэмы жанру. Гісторыя старога наёмніка, які вяртаецца да гвалтоўнага жыцця, каб адпомсціць за крыўду. Фільм атрымаў чатыры прэміі «Оскар»: за лепшы фільм, лепшую рэжысуру, лепшы мантаж і лепшую мужчынскую ролю другога плану.

Вярнуцца ўгару