Калядныя фільмы — гэта не проста спосаб адпачыць у святочны вечар, але і магчымасць вярнуцца ў часы, калі вера ў цуды была безумоўнай, а зіма асацыявалася з казкай.
PALATNO дорыць падборку фільмаў, у якіх вы знойдзеце зімовую казку.
Змест
«Адзін дома» (Home Alone, 1990)
Васьмігадовы Кэвін выпадкова застаецца дома адзін на Каляды і павінен абараняць дом ад двух няўдачлівых злодзеяў.
Чаму варта глядзець? Гэта класічная камедыя, у якой шмат гумару, каляднай атмасферы і дзіцячай хітрасці. А яшчэ гэта будзе ідэальным напамінам пра дзіцячыя мары і прыгоды.
«Кашмар перад Калядамі» (The Nightmare Before Christmas, 1993)
Кароль Хэлоўін-таўна, Джэк Скелінгтан, вырашае заняцца Калядамі, але не разумее іх сапраўднага сэнсу.
Чаму варта глядзець? Бо гэта чароўны і незвычайны мультфільм ад Ціма Бёртана верне вас у свет фантазій і дзіцячых казак, а яшчэ падорыць магію і адчуванне містыкі.
«Эльф» (Elf, 2003)
Галоўны герой па імені Бадзі выхоўваўся эльфамі на паўночным полюсе. Калі ён вырас, то вырашыў адправіцца ў Нью-Ёрк, каб знайсці бацьку і прынесці калядны дух у свет людзей.
Чаму варта глядзець? Гэты фільм, які многія могуць палічыць наіўным, зможа абудзіць ваша дзіцячае захапленне Калядамі і магіяй, якая ахутвае свята.
«Палярны экспрэс» (The Polar Express, 2004)
Хлопчык перастае верыць у Санта-Клауса, а перад Калядамі за ім прыязджае магічны цягнік, які вязе дзяцей на паўночны полюс.
Чаму варта глядзець? Кранальная гісторыя пра веру ў цуды напоўніць вас цяплом, тым больш, калі як не на Каляды, пачаць верыць у цуды.
«Як Грынч скраў Каляды» (How the Grinch Stole Christmas, 2000)
Грынч ненавідзіць Каляды, кожны год ён спрабуе іх сапсаваць. Аднак сустракае маленькую дзяўчынку Сіндзі і па-сапраўднаму разумее сэнс свята.
Чаму варта глядзець? Калі вы ўжо забыліся, што Каляды з’яўляюцца часам сапраўдных цудаў, то гэты фільм дапаможа вярнуцца ў часы, калі вы ў гэты яшчэ верылі.