Пяць фільмаў на вашы летнія выхадныя

фільм сакрэтнае жыццё уолтэра міці, фільмы пра вандроўкі, фільмы пра падарожжы

Шукаеце, што паглядзець у ціхі летні вечар? Мы знайшлі для вас пяць абсалютна розных фільмаў — ад лёгкіх камедый да натхняльных гісторый пра жыццё і падарожжы. Гэта кіно дапаможа пераключыцца, атрымаць хуткія эмоцыі і проста адпачыць з настроем.

PALATNO дае падборак на лета.

«Таемнае жыццё Уолтэра Міці» (The Secret Life of Walter Mitty)

Год: 2013

Сюжэт. Сціплы супрацоўнік часопіса ператвараецца ў героя, калі адпраўляецца ў падарожжа з Ісландыі да Гімалаяў, каб знайсці страчаны негатыў.

Навошта глядзець? Гэта натхняльны фільм пра тое, як перамагчы страх і жыць напоўніцу. І вас чакаюць сапраўды шыкоўныя краявіды!

«Капітан Фантастык» (Captain Fantastic)

фільм капітан фантастык, падборкі летніх фільмаў, фільмы на лета

Год: 2016

Сюжэт. Бацька гадуе сваіх дзяцей у лесе, амаль у поўнай ізаляцыі ад цывілізацыі. Аднак жыццё вымушае іх сутыкацца са «звычайным» светам.

Навошта глядзець? Гэты фільм — прыгода, драма і фільм-пытанне: як правільна жыць? Ідэальна падыходзіць для цёплага вечарам разам з сям’ёй.

«Маленькія жанчыны» (Little Women)

фільмы на лета, летнія фільмы, фільм маленькія жанчыны

Год: 2019

Сюжэт. Гэта экранізацыя класічнага рамана пра чатырох сясцёр, пра іх мары, творчасць і каханне ў часы пасля Грамадзянскай вайны ў ЗША.

Навошта глядзець? Гэта цёплы фільм пра сям’ю, сталенне і выбар свайго шляху.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:

 

Шпіёнскія серыялы: падборка для вашых выхадных

 

Фільмы жаху на выхадныя: падборка найлепшых за апошнія гады

 

Пяць сучасных кінастужак пра падлеткаў


«Лета 85» (Été 85)

фільм на лета, летнія фільмы, падборка летніх фільмаў

Год: 2020

Сюжэт. Францыя, 1985 год. 16-гадовы Алексіс праводзіць лета на ўзбярэжжы і заводзіць яркае, рамантычнае знаёмства з чароўным Давідам. Аднак гэта лета стане для яго пераломным.

Навошта глядзець? Атмасфера 1980-х, эмоцыі першага кахання, свабода ля мора і зусім крыху драмы. Гэта кіно для тых, хто хоча паглядзець нешта пяшчотнае на выхадныя.

«Палм-Спрынгс» (Palm Springs)

фільм палм-спрынгс, фільм пра адпачынак, фільм на лета

Год: 2020

Сюжэт. Двое выпадкова трапляюць у часовую пятлю на вяселлі ў Палм-Спрынгс. Яны жывуць адзін і той жа дзень нанова — з гумарам, адчаем і паступовым паразуменнем.

Навошта глядзець? Гэты фільм — смешны, дынамічны, нязвыклы. Калі хочацца лёгкай камедыі з філасофскім падтэкстам, то гэты фільм для вас.

Вярнуцца ўгару