Фільмы, якія сагрэюць вас гэтай восенню

фільмы на восень, лепшыя фільмы для прагляду восенню

З надыходам восені асабліва хочацца акунуцца ў атмасферу ўтульнасці і цяпла, а што можа лепш спрыяць гэтаму, чым прагляд фільмаў, якія перадаюць усе адценні гэтага чароўнага часу года? Пакуль за вокнамі пачынае падаць лісце і дзьме прахалодны вецер, мы прапануем вам падборку кінастужак, якія з’яўляюцца ідэальным спадарожнікам восеньскіх вечароў.

PALATNO падказвае пяць фільмаў, якія ідэальна перадаюць восеньскі настрой і дапамогуць вам адчуць атмасферу гэтага часу года.

«Суполка мёртвых паэтаў» (Dead Poets Society)

Год: 1989

Рэжысёр: Пітэр Вір

Падзеі ў фільме адбываюцца ў прыватнай школе для хлопчыкаў, дзе пачынаецца новы навучальны год. Восеньская атмасфера кампусу, у якой выкладчык англійскай літаратуры натхняе сваіх вучняў на самавыяўленне і любоў да паэзіі, робіць фільм ідэальным для прагляду ў доўгі восеньскі вечар.

Гісторыя вяртае гледача ў 1950-я гады. Сюжэт закручваецца ў прыватнай школе для хлопчыкаў у Вермонце. Нам расказваюць пра студэнтаў, жыццё якіх змяняецца пасля прыходу новага настаўніка англійскай літаратуры Джона Кітынга (грае Робін Уільямс). Кітынг заахвочвае вучняў думаць самастойна, адхіляцца ад традыцыйных норм і выказваць свае эмоцыі пра паэзію. Пад яго ўплывам студэнты адраджаюць «Суполку мёртвых паэтаў» — таемны клуб, дзе яны збіраюцца па начах, каб чытаць паэзію і разважаць пра жыццё. Гэта натхняе іх на даследаванне сваіх жаданняў і імкненняў, але і таксама і да канфліктаў з навакольным светам і ўласнымі бацькамі.

«Калі Гары сустрэў Салі» (When Harry Met Sally)

Год: 1989

Рэжысёр: Роб Райнер

Сюжэт рамантычнай камедыі часткова адбываюцца восенню ў Нью-Ёрку: гэта прыгожыя кадры, якія перадаюць чароўнасць восеньскіх паркаў і вулачак. У фільме лёгкая і душэўная атмасфера, і гэта робіць яго ідэальным для прагляду з кубачкам гарачай гарбаты.

Фільм пачынаецца з выпадковага знаёмства Гары і Салі, калі яны разам едуць з Чыкага ў Нью-Ёрк пасля заканчэння ўніверсітэта. Першапачаткова яны не вельмі ладзяць, але з цягам часу іх шляхі працягваюць перасякацца. Паступова паміж імі ўзнікае сяброўства, якое з часам перарастае ў нешта большае.

«Дзень сурка» (Groundhog Day)

Год: 1993

Рэжысёр: Гаральд Раміс

Так-так, сюжэт фільму разгортваецца ўзімку, але яго настрой добра падыходзіць для восеньскіх роздумаў.

Цынічны і эгаістычны тэлевізійны журналіст Філ адпраўляецца ў невялікі гарадок, каб асвятліць мясцовае свята Дзень сурка. Пасля нязначнага дня працы ён раптам аказваецца ў часовай пастцы, дзе пражывае адзін і той жа дзень зноў і зноў. Нібы «зацыклены» на 2 лютага, Філ спрабуе розныя спосабы выйсці з гэтай сітуацыі — ад нязмушаных забавак да адчаю, а затым да змены свайго стаўлення да жыцця.

«Практычная магія» (Practical Magic)

Год: 1998

Рэжысёр: Грыфін Дан

Фільм пра двух сясцёр-вядзьмарак спалучае ў сабе магію, рамантыку і лёгкую таямнічасць. Восеньская атмасфера з Днём усіх святых, апалае лісце і сямейныя святы робяць яго цудоўным выбарам для прагляду ў халодны вечар.

З дзяцінства сёстры Салі і Джыліян ведалі, што яны паходзяць з сям’і вядзьмарак. Аднак разам з гэтым іх сям’я праклятая: кожны мужчына, якога яны кахаюць, будзе трагічна гінуць. Калі Джыліян трапляе ў небяспечную сітуацыю з яе бойфрэндам, сёстры выкарыстоўваюць магію, каб абараніцца. Выкарыстанне магіі прыводзяць яшчэ да большых праблем. Разам сёстры павінны змагацца з цёмнымі сіламі, якія пагражаюць ім, знайсці шлях да шчасця, пераадолеўшы сямейнае пракляцце.

«Гары Потэр і філасофскі камень» (Harry Potter and the Sorcerer’s Stone)

Год: 2001

Рэжысёр: Крыс Каламбус

Як можна пачынаць восень без прагляду «Гары Потэра»? Першы фільм у серыі пра юнака-чараўніка з усімі яго магічнымі дэталямі і восеньскай атмасферай школы пагрузяць і ў пачатак прыгод Гары Потэры, і падораць вам восеньскі настрой.

Першы фільм расказвае пра гісторыю хлопчыка Гары Потэры. Ён расце ў цяжкіх умовах у доме сваіх цёткі і дзядзькі. На свой адзінаццаты дзень нараджэння Гары даведваецца, што ён — чараўнік. Яго запрашаюць у школу чараўніцтва і магіі Хогвартс. У Хогвартсе Гары знаходзіць сяброў — Рона Уізлі і Герміёну Грэнджэр, вывучае магію і адкрывае для сябе свет чараўнікоў. У той жа час ён даведваецца пра сваё мінулае: што яго бацькі былі забітыя злым чараўніком Валдэмортам, і што ён сам неяк здолеў выжыць пасля нападу.

Вярнуцца ўгару