Тры крутых фільмаў жаху ад Джордана Піла, якія варта паглядзець

фільмы джордана піла, фільмы хорары зша, фільмы жахаў

Што, калі жах — гэта не толькі крыкі і цемра, а люстэрка, у якім мы бачым сябе? Рэжысёр і сцэнарыст Джордан Піл пераасэнсаваў жанр хорараў і пераўтварыў іх у суцэльную сацыяльную метафару. У сваіх фільмах Піл не простае палохае гледачоў, ён намацвае страхі грамадства і змешвае рэальнасць з сімволікай. Кінематограф Піла з’яўляецца не проста фільмамі, гэта брама ў іншыя цёмныя пласты амерыканскай душы. Гатовы глядзець і думаць?

PALATNO расказвае пра тры фільмы жахаў, якія ацэніць нават тыя, хто не любіць гэты жанр.

«Прэч!» (Get Out)

Год: 2017

Гісторыя фільма пачынаецца з таго, што малады чарнаскуры фатограф разам са сваёй белай дзяўчынай упершыню едзе да яе бацькоў, якія жывуць у прыгарадзе. Хлопца адразу пачынаюць турбаваць некаторыя дзіўныя дробязі: людзі занадта прыязныя да яго, атмасфера прыгарада вельмі штучная, а абслуга ў доме толькі чарнаскурая і паводзіць сябе незвычайна. З часам галоўны герой пачынае разумець, што за ветлівасцю гаспадароў хаваецца нешта злавеснае, а ён у гэтай гісторыі зусім не выпадковы персанаж.

Навошта глядзець? Фільм не з’яўляецца тыповым хорарам. Джордан Піл задумваў яго як алегорыю на сучасны расізм. Аўтар прымушае гледача адчуваць дыскамфорт у тых момантах, дзе звычайна гэтага не чакаеш.

«Мы» (Us)

Год: 2019

Афраамерыканская сям’я адпраўляецца на адпачынак у дом ля мора. Гісторыя разварочваецца спакойна і паступова: дзеці, сябры, пляж, прыемны настрой. Аднак раптоўна ноччу перад домам сям’і з’яўляюцца незнаёмыя людзі, якія вельмі падобныя да іх саміх: яны іх двайнікі, толькі маўклівыя і агрэсіўныя. З гэтага моманту фільм ператвараецца ў напружаны трылер. Сям’я спрабуе выжыць, зразумець сутнасць таго, што адбываецца: хто гэтыя істоты, навошта іх пераследуюць, адкуль яны ўзяліся?

Навошта глядзець? Джордан Піл зноў стварыў шматслойны фільм, дзе на паверхні мы бачым звычайны фільм жахаў, а калі капнуць глыбей: развагі пра ідэнтычнасць, калектыўную віну і сацыяльную няроўнасць. Стваральнік паказаў у фільме многае: згадкі пра Біблію, спасылкі на амерыканскую культуру, эксперыменты над чалавекам і іншае. Цікава, што нават назву фільмы можна інтэрпрэтаваць як «мы», але гэта можа быць і назва ЗША (United States), што дадае яшчэ адзін слой да тлумачэння фільма.

«Не» (Nope)

Год: 2022

Падзеі ў фільме адбываюцца на аддаленым ранча ў Каліфорніі. Два браты і сястра займаюцца дрэсіроўкай коней для здымак фільмаў. Пасля трагічнай падзеі яны заўважаюць незвычайныя з’явы ў небе, бо над полем лятае нешта незразумелае. Аднак замест таго, каб уцячы ад гэтага невядомага, героі вырашаюць засняць іншапланецян на камеру і стаць вядомымі.

Навошта глядзець? У гэтым фільме ёсць усё: хорар, навуковая фантастыка, вестэрн! Іншапланеце тут з’яўляюцца метафарай (як і многае ў фільмах Джордана Піла). Аўтар, безумоўна, крытыкуе жаданне ўсё ператвараць у шоу, што так характэрна для амерыканскай культуры.

Вярнуцца ўгару