TikTok — адна з галоўных платформ, дзе сядзяць беларусы і яшчэ дзясяткі мільёнаў чалавек. Там кожны дзень з’яўляюцца новыя відэа, трэнды. Частка з іх становіцца віруснай і не губляе папулярнасць некалькі тыдняў, а тое і месяцаў.
PALATNO расказвае пра тры апошнія галоўныя трэнды, якія вельмі папулярны ў TikTok.
«Вядома, я…»
Магчыма, гэта самы папулярны трэнд у TikTok, які доўгі час не здае свае пазіцыі. Ён з’явіўся на платформе яшчэ ўзімку 2024 года. Яго сутнасць вельмі простая. Людзі расказваюць пра сябе, падкрэсліваючы частку сваёй ідэнтычнасці — прафесію, нацыянальнасць, расу ці пол. Пры гэтым яны расказваюць пра адметныя асаблівасці.
Тут суддзя тлумачыць, што значыць быць суддзёй.
@judgeshequittakelly I never do trends but I’ve enjoyed this one! #fyp #foryourpage #judges #criminally #laws choose #lawyersoftiktok #blackjudge #attorney #blackgirlluxury #criminaljustice #lawstudent #lsat #barexam #trending #ofcourse #ofcoursetrend
А тут дзяўчына тлумачыць, што значыць быць філіпінкай.
@abigailfmarquez #ofcoursetrend IM FILIPINO 🇵🇭😂 Do you agree? #fyp #tiktokfood #foodtok #recipe #cooking #foodlover #delicious #yummy #abimarquez #pinoy #filipino #filipinorelatable #filipinotiktok #pinoycomedy #pinoytiktok #philippines
А тут малая дзяўчынка расказвае, што значыць быць дачкой настаўнікаў.
@l.neal The best one is the last one 🤣 #teacher #teacherskid #teacherkids #ofcourse #ofcoursetrend #teach #teachersoftiktok #teacherlife #teachertok #teaching #teachersbelike #teachertiktok #teachersontiktok #schooltok #schooltiktok
Так украінка тлумачыць, што для яе быць украінкай.
@supermodeloftheday Ukrainian Lady Soldier #ukrainiangirl #ukrainiansoldier #standwithukraine #supportukraine
«Я не феміністка — я ўмею гатаваць»
Адзін з самых новых трэндаў, што з’явіліся напрыканцы красавіка ў TikTok. Усё пачалося з відэа ў акаўнце Lily Kate Show. Дзяўчына з ЗША зняла відэаролік, які частка аўдыторыі спачатку ўспрыняла як жартоўны, пра тое, што яна не з’яўляецца феміністкай. У роліку яна расказвае і паказвае, што на яе думку быць не феміністкай — гэта лепш, чым адстойваць правы жанчын. Згодна з яе меркаваннем, феміністкі не ўмеюць гатаваць, адмаўляюцца насіць сукенкі і не хочуць, каб ім адчынялі дзверы мужчыны.
@lilykateshow Oh &, I let him pay for dinners 😌 #fem #feminism #feminist #dinks #womenempowerment #femininity #girlythings
Частку з відэа дзяўчыны, дзе яна кажа «Я не феміністка — я ўмею гатаваць» сотні жанчын узялі для сваіх відэа, дзе яны паказваюць, што сапраўды ўмеюць «гатаваць» – пры гэтым з’яўляюцца феміністкамі. У англійскай мове дзеяслоў to cook выкарыстоўваецца не толькі, каб апісаць працэс гатавання, а яшчэ азначае паказваць нешта крутое, выдатна штосьці рабіць.
Сотні жанчын паказваюць, што яны працуюць нейрахірургамі, пілотамі, сантэхнікамі, цеслярамі, стаматолагамі, шэф-кухарамі, капітанамі марскіх караблёў — і з’яўляюцца сапраўднымі прафесіяналамі ў сваіх абласцях.
@woodartwoman Breaking the gender bias one design at a time #watchmecook #imafeminist #woodartwoman #artistsoftiktok #womeninstem #woodart
@captainkatemccue Ladies, I want to sea you go BEYOND. #watchmecook #feminist
@vickichanmd #watchmecook #womeninstem #womeninmedicine #femalesurgeon #womeninsurgery #doctormom #strongwomen
@cinarzyy Watch me cook 🥳 #kesfet #fyp #watchmecook
@ladyspinedoc We out here cooking baby 🩷 #feminist #womenempowerment #womeninmedicine
@momotka.de 👏 @Ladyspinedoc⚡️ | Dr. Grunch 🧠 #feminism #feminist #women #science #medicina #наука #жінка #фемінізм #medicalstudent #medicaltiktok #frauenpower #womenpower #laboratory
@banana.foster #stitch @Ladyspinedoc⚡️ | Dr. Grunch 🧠 always wanted to be a doctor but settled to be a wide body pilot instead. i cook in the cockpit oven sometimes 💁♀️😂👩✈️ #aapi #womeninaviation
«Патлумачце, што складанага ў шлюбе»
Гэта адзін з самых маладых трэндаў у TikTok, які з’явіўся напачатку мая. Яго пачала дзяўчына пад назвай акаўнта liveroniandcheese. Яна папрасіла людзей, якія знаходзяцца ў шлюбе, патлумачыць, што для іх з’яўляецца самым цяжкім.
@liveroniandcheese Plz lmk bc i need to know #marriage #fyp #marriedcouple #marriedlife
Відэа завірусілася — з’явілася шмат відэа, у якіх людзі нічога не кажуць, а проста паказваюць, што іх раздражняе ў партнёрах: абутак, які яны няправільна ставяць, ці крыва павешаны рушнік. А ў гэтым відэа мужчына паказвае, як яны гутараць з жонкай: «Вось! Гэта цяжка — вы са сваім партнёрам намагаецеся размаўляць, але заўсёды знаходзіцеся ў іншых памяшканнях, літаральна нічога не чуеце!».
@wellsadams This is why marriage is hard. @Sarah Hyland
Іншая частка тлумачыць на ўласным досведзе, што ў іх шлюбе аказалася самым цяжкім. Тут мужчына расказвае, што самае цяжкае — выбраць ежу, якую яны разам з жонкай будуць есці: «Вам трэба некалькі разоў на дзень вырашаць, што вы будзеце есці. І так — да канца жыцця!».
@alex_falcone #stitch with @Liver marriage is hard #relationships #food
Сямейны псіхолаг тлумачыць, што частка мужчын хоча заставацца дзецьмі, а ў той момант жанчыны наадварот чакаюць ад іх даросласці.
@lrnsscndlife #stitch with @Liver 🥺👉🏻👈🏻
А тут жанчына скардзіцца, што яе муж з’ядае ўсе марозіва-сэндвічы, таму ён прыходзіцца хадзіць у краму за імі вельмі часта… Але ён з’ядае і іх.
@_salad_no_ranch_ #stitch with @Liver I swear im going to lose my mind over icecream sandwiches #marriage #hard #icecream
У гэтага мужчыны вельмі просты адказ на тое, чаму шлюб становіцца цяжкім выпрабаваннем: «Дзеці».
@drumbeatlane #stitch with @Liver children make marriage harder. No doubt. They also have made me more mature and less selfish, but they make marriage harder. @Justin #justinkellough #dadsoftiktok #parenting #parentsoftiktok #momsoftiktok #relationshipadvice #marriage
***
Дарэчы, у PALATNO ёсць TikTok. Там мы сцісла і ў відэафармаце расказваем усе нашы артыкулы. Падпісвайцеся, стаўце лайкі і будзьце з намі.