Now Reading
Гарады #2. Бярозаўка з Юрасём Дзешуком

Гарады #2. Бярозаўка з Юрасём Дзешуком

Бярозаўка ў Беларусі

Падкаст «Гарады» на PALATNO вяртаецца! У новым выпуску Ігар Палынскі гутарыць з журналістам Юрасём Дзешуком з Бярозаўкі. Гэта горад у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці.

Юрась Дзяшук — журналіст «Радыё Рацыя». У падкасце ён расказвае пра свае першыя бярозаўскія ўспаміны, чаму вярнуўся ў родны горад пасля мінскага журфака, пра «вайну» Бярозаўкі і Ліды і шклозавод, які адразу пасля візіту Лукашэнкі моцна здаў пазіцыі.

Згадвае ён і свайго лепшага сябра Вітольда Ашурка, яго актывізм у Бярозаўцы, расказвае пра пратэсты 2020 года, забойства і пахаванне Вітольда.

Пагутарылі і пра тое, калі і чаму Юрась з’ехаў з Беларусі і чым зоймецца ў Бярозаўцы, калі вернецца ў родны горад.

Вярнуцца ўгару