У шостым эпізодзе падкаста «Гарады» на PALATNO Ігар Палынскі гутарыць з Алесем Капуцкім — праваабаронцам з Маладзечна, які прыняў самы непасрэдны ўдзел у легендарнай дэкамунізацыі назваў вуліц горада, якая вялася ў часы Генадзя Карпенкі.
Алесь расказвае, як стаў на шлях абароны правоў чалавека, пра Маладзечна пры Карпенку і свой удзел у дэкамунізацыі гарадской тапанімікі, як пачаў размаўляць па-беларуску і куды ў першую чаргу павёў бы ў горадзе турыстаў.
Пагутарылі таксама пра сакральныя для Алеся месцы ў Маладзечне, памятны знак «Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі», як горад абараняўся (і працягвае абараняцца) ад русіфікацыі, пра стасункі жыхароў Маладзечна і Вілейкі, пра 2020 год і чаму дапускае магчымасць, што вернецца ў Беларусь пры Лукашэнку. Вішанька на торце — дыскусія пра нэймінг: Маладзечна ці Маладэчна?