Now Reading
Гістфак #22. Забавы шляхты: алкаголь, паляванне ды феерверкі

Гістфак #22. Забавы шляхты: алкаголь, паляванне ды феерверкі

шляхта, гісторыя беларускай шляхты, падкаст гістфак

«Шляхта не працуе, шляхта балюе» папулярны мем нашага часу. Але як, уласна, балюе? Як адпачывала наша эліта ў XVI-XVIII стагоддзях? Якія спосабы адпачынку дайшлі да нашага часу, якія зніклі?

Спойлер: па-рознаму. Ад чытання кніг і шахмат да шумных застолляў, якія перарасталі ў дуэлі ды оргіі. Што важна, у нашых эліт не было патрэбы ў клубах, рэстаранах, пабах. Бо ўсё гэта адбывалася альбо ў сябе дома, альбо — у гасцях. Шляхецкая сядзіба — вялікі квэст-рум, з якога не так проста выбрацца…

У дадатак — на свежым паветры: горад быў месцам для бізнесу, але не для жыцця. А вось сядзіба ў правінцыі — гэта дзэн і месца сілы. Для сябе, сяброў і суседзяў.

Дык як адпачывала шляхта? Ці ведала меру? Як на гэта глядзеў касцёл? Што з гэтага мы практыкуем зараз? У 22-м выпуску падкаста «Гістфак» абмяркоўваюць Даша Палынская і Алесь Кіркевіч.

Вярнуцца ўгару