На платформе VODBLISK сталі даступнымі раннія працы рэжысёра Андрэя Кашперскага. Кашперскі — адзін з аўтараў праекта «ЧынЧынЧэнэл» і серыяла «Працэсы». У фільмаграфіі рэжысёра больш за дзясятак кароткаметражных фільмаў: частка з іх атрымала ўзнагароды на міжнародных фестывалях.
PALATNO расказвае, што цікавага можна ўбачыць у кароткаметражках «Тут быў Саша», «Цукар» і «Hasta la vista, baby».
«Тут быў Саша»
У фільме «Тут быў Саша» дзеянне разгортваецца на дзіцячай пляцоўцы. Усё пачынаецца са сваркі двух каханых, якім цяпер трэба наладзіць паразуменне і давер у адносінах. Аднак у працэс умешваюцца вонкавыя фактары…
«Цукар»
Стужка «Цукар» пачынаецца з таго, што некалькі сяброў сядзяць у кавярні і расказваюць адзін аднаму пацешныя навіны з Беларусі. Размовы сяброў — гэта тое, з чаго і складаецца стужка.
«Hasta la vista, baby»
Кароткі і жорсткі фільм пра жарт, які пераўтвараецца ў самы сапраўдны кашмар.
Тыя, хто знаходзіцца па-за межамі Беларусі, можа набыць фільмы «Тут быў Саша», «Цукар» і «Hasta la vista, baby» паасобку за 5$, або тры фільмы разам за 9$. Для гледачоў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, фільмы медыятэкі VODBLISK даступныя бясплатна.
Нагадваем, што на працягу ўсяго красавіка на платформе VODBLISK дзейнічае спецыяльная прапанова са скідкамі на 3 пакеты фільмаў анлайн-кінатэатра. Доступ да прагляду 3 стужак з пакета «Ізі-пізі» можна набыць за 9,99$. 6 фільмаў з пакета «Прасунуты» даступныя за 14,99$, замест 30$. Пакет «Люкс», у які ўваходзіць 9 стужак беларускіх аўтараў і аўтарак, каштуе 19,99$, набыўшы яго можна паглядзець унікальнае кіно і зэканоміць 61,01$.
Каб не прапусціць цікавінкі беларускага кіно, падпішыцеся на сацыяльныя сеткі праекта VODBLISK: Instagram, Facebook, Viber. Калі вам падабаецца, што робіць каманда кінафестывалю «Паўночнае ззянне» і анлайн-кінатэатра беларускага кіно VODBLISK, вы можаце падтрымаць іх данатам.