Ад Другой сусветнай да жыцця галоўнай актрысы краіны. Расказваем пра найлепшыя польскія дакументалкі

карэспандэнт брайан, польскія дакументальныя фільмы, польскія даументалкі

Як пераасэнсаваць досвед Другой сусветнай вайны? Як паглядзець новымі вачыма на заваяванне незалежнасці праз сто гадоў? Як праз асабістую гісторыю паказаць жыццё і творчасць легендарнай польскай актрысы?

PALATNO расказвае пра найлепшыя дакументальныя фільмы ў Польшчы.

«Карэспандэнт Брайан» (Korespondent Bryan)

Год: 2010

У дакументальным фільме «Карэспандэнт Брайан» паказваюцца пераважна раней невядомыя відэазапісы і фотаздымкі з жыцця Варшавы ў верасні 1939 года. Відэа і фота, якія глядач можа пабачыць у фільме, з’явіліся дзякуючы амерыканскаму журналісту Жульену Брайану. Брайан змог трапіць у Варшаву ў пачатку верасня 1939 года і фіксаваць жыццё жыхароў Варшавы напачатку Другой сусветнай вайны. Лічыцца, што ён быў адзіным замежным рэпарцёрам, які працаваў у Варшаве ў той час. Таксама Брайан з’яўляецца першым журналістам, які зрабіў каляровыя здымкі Другой сусветнай у Польшчы.

«Незалежнасць» (Niepodległość)

Год: 2018

Дакументальны фільм «Незалежнасць» паказвае гісторыю Польшчы на шляху да аднаўлення незалежнасці ў 1918 годзе, а таксама барацьбу за яе захаванне ў першыя гады. Апавяданне пачынаецца з Першай сусветнай вайны і ўдзелу ў ёй сотняў тысяч палякаў, якія ваявалі ў розных войсках.

«Іншы свет» (Inny świat)

актрыса данута шафлярска, польскія акцёры, польскае кіно
Данута Шафлярска.

Год: 2012

Гэты дакументальны фільм расказвае гісторыю польскай актрысы Дануты Шафлярскай. Шафлярская лічыцца зоркай польскага кіно і тэатру. Дакументалка, якую здымалі ў яе 97 гадоў, таксама сімвалічна доўжыцца 97 хвілін: у ёй праз асабістую гісторыю актрысы расказваецца і апісваецца польскі кінасусвет.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:

 

Ад дакументальнай дакладнасці да фэнтэзі. Пяць шыкоўных серыялаў пра Другую сусветную

 

Пяць найлепшых дакументалак пра прыроду

 

Ці бачылі вы калі-небудзь фільм з жывым Якубам Коласам?


«Толькі нікому не кажы» (Tylko nie mów nikomu)

Год: 2019

У гэтым дакументальным фільме ахвяры сексуальнага гвалту з боку каталіцкіх святароў расказваюць свае гісторыі. Ужо дарослыя ахвяры вырашаюць успомніць трагічныя падзеі са свайго жыцця, каб скончыць маўчанне, якое ім навязвае касцёл і часам сваякі. Журналіст Томаш Сэкельскі наведвае парафіі, дзе жывуць святары-педафілы і дзе шмат гадоў таму адбываліся злачынствы супраць непаўналетніх.

«Месца нараджэння» (Miejsce urodzenia)

Год: 1992

Галоўны герой фільма — пісьменнік яўрэйскага паходжання Генрык Грынберг, які змог перажыць Халакост. Ён прайшоў праз катаванні нацыстаў з маці ў Польшчы, дзе ўласна і нарадзіўся. Грынберг адпраўляецца ў падарожжа з ЗША ў Польшчу, каб адказаць на пытанні, якія для яго доўгі час заставаліся без адказу.

Вярнуцца ўгару