Now Reading
Таямніцы і паранармальныя з’явы: лепшыя містычныя серыялы

Таямніцы і паранармальныя з’явы: лепшыя містычныя серыялы

серыял сакрэтныя матэрыялы, серыял x-files

Як лёгка перанесціся ў свет паранармальнага, незразумелага і загадкавага? Серыялы! Гісторыі пра паляванне на прывідаў і дэманаў да расследавання незразумелых забойстваў абуджаюць фантазіі і трымаюць у напружанні ад пачатку да канца.

PALATNO прапануе некалькі правераных часам містычных серыялаў.

Stranger Things

Гэты серыял ад Netflix аб’ядноўвае элементы навуковай фантастыкі, жахаў і містыкі. У цэнтры ўвагі – група дзяцей, якія сутыкаюцца з незвычайнымі з’явамі ў іх маленькім горадзе. Серыял здымаўся ў стылі 1980-х гадоў.

Незвычайнасць гісторыі ў тым, што галоўнымі героямі становяцца дзеці. Апавяданне завязваецца на таямнічым знікненні Уіла Баерса і з’яўленнем Элэвен – дзяўчынкі з паранармальнымі здольнасцямі. Высветляецца, што наша рэальнасць існуе побач са змрочным і небяспечным паралельным светам, які напоўненымі страшнымі істотамі.

The X-Files

Серыял, якія ўжо даўно стаў класікай і абжыўся працягам, расказвае пра агентаў ФБР Фокса Малдэра і Дану Скалі. Малдэр і Скалі разам расследуюць незвычайныя і паранармальныя выпадкі. У Малдэра і Скалі супрацьлеглыя погляды на паранармальныя з’явы: Фокс – верыць у іх існаванне, а Дана – скептык і імкнецца знайсці навуковыя тлумачэнні для іх. Серыял вядомы сваёй надзвычай інтрыгуючай атмасферай, закручаным сюжэтам і загадкамі, якія вырашаюцца напрацягу ўсяго серыялу.

Асноўная сюжэтная лінія круціцца вакол тэмы іншапланецян і іх змовы з амерыканскім урадам. Некаторыя эпізоды засяроджваюцца на канкрэтных монстрах або з’явах.

Twin Peaks

Культавы серыял Дэвіда Лінча расказвае пра расследаванне забойства маладой дзяўчыны ў гарадку Твін Пікс. Для серыялу знікненне Лоры Палмер з’яўляецца цэнтральнай таямніцай, становіцца пачатковым пунктам для серыі незвычайных падзей.

Серыял аб’ядноўвае драму, містыку і сюррэалізм у адно цэлае. Напрыклад, падзеі могуць часта парушаць ход часу і рэальнасці.

American Horror Story

Анталогія, дзе кожны сезон прапануе абсалютна новую гісторыю, сплеценую з жахаў і містыкі. Цікава, што акцёры качуюць з сезона ў сезон, што дадае для гледача адчуванне знаёмасці і ў той жа час незвычайнасці.

Серыял часта даследуе сацыяльныя і культурныя тэмы: раса, гендар, улада, рэлігія праз прызму містыкі. Некаторыя сезоны заснаваны на рэальных падзеях ці асобах.

Supernatural

Адзін з самых доўгіх містычных серыялаў на тэлебачанні. Ён расказвае пра братоў Вінчэсцераў, якія змагаюцца з рознымі істотамі: прывідамі, дэманамі, вампірамі і нават багамі. Серыял вядомы захапляльным сюжэтам і моцнай дынамікай персанажаў.

Асноўны фокус серыяла – адносін паміж братамі Дзінам і Сэмам Вінцэсцерамі. Іх бацька таксама быў паляўнічым на паранармальных істот, а пасля яго смерці справай заняліся браты.

Вярнуцца ўгару