Нацгвардыя ЗША разганяе пратэсты. Што гэта за структура і што адбываецца ў Штатах?

нацыянальная гвардыя зша, нацгвардыя зша, нацгвардыя ў лос-анджэлесе, беспарадкі ў лос-анджэлесе, пратэсты ў лос-анджэлесе

У ЗША пратэстуюць супраць іміграцыйнай палітыкі, якую праводзіць Дональд Трамп. У Лос-Анджэлесе пачаліся сур’ёзныя акцыі пратэсту, які цяпер разганяюць салдаты Нацыянальнай гвардыі такі загад яны атрымалі ад Белага Дома. У сваю чаргу губернатар Каліфорніі супраць рашэння аб увядзенні нацгвардыі — бо яе прыцягненне з’яўляецца ўдарам па яго аўтарытэту і мясцовай уладзе.

PALATNO разбіраецца, што такое Нацыянальная гвардыя, чым яна падобная да беларускага АМАП і 

Нацгвардыя — сур’ёзны прэцэдэнт, але не надзвычайны

У пачатку чэрвеня Дональд Трамп санкцыянаваў увядзенне нацгвардыі ў Лос-Анджэлес для падаўлення пратэсных акцый. Пратэсты пачаліся з-за таго, што ў горадзе вельмі актыўна дзейнічала іміграцыйная служба, якая арыштоўвала нелегальных імігрантаў. Губернатар Каліфорніі Гэвін Н’юсам заявіў, што мясцовая ўлада і праваахоўныя органы ў стане разабрацца з сітуацыя самастойна. Н’юсам палічыў, што Трамп парушыў заканадаўства і наадварот эскаліруе сітуацыю, таму падаў у суд на прэзідэнцкую адміністрацыю. Таго ж меркавання падтрымліваюцца мэр Лос-Анджэлеса і гарадскі савет. Трамп і Белы дом наадварот заявілі, што мясцовая ўлада не змагла кантраляваць сітуацыю, таму патрабавалася ўмяшанне федэральнай улады і ўвядзенню фарміраванняў Нацыянальнай гвардыі.

А наколькі сур’ёзны ўдзел нацгвардыі ў падаўленні пратэстаў?

Гэта сапраўды сур’ёзны крок, але не беспрэцэдэнтная сітуацыя. Такое адбывалася раней і неаднаразова ў мінулым, асабліва падчас масавых пратэстаў.

Дональд Трамп упершыню з 1965 года абышоў мясцовую ўладу штата і ўвёў гвардыю ў горад, дзе адбываюцца пратэсты.

КАЛІ З'ЯВІЛАСЯ НАЦГВАРДЫЯ?
Нацыянальная гвардыя ЗША была сфарміраваная ў 1903 годзе. У некаторых амерыканскіх штатах існавалі мясцовыя ваенізаваныя фарміраванні, якія былі папярэднікамі гвардыі. Упершыню нацгвардыю выкарысталі для падаўлення беспарадкаў у 1919 годзе, якія атрымалі назву «Чырвонае лета». За час існавання гвардыю выкарыстоўвалі больш за 100 разоў для падаўлення беспарадкаў і пратэстаў.

Калі выкарыстоўваюць нацгвардыю?

1919 год, «Чырвонае лета». У Чыкага і дзясятках іншых гарадоў адбыліся пратэсты. Сотні афраамерыканскіх вайскоўцаў вярнуліся дадому пасля Першай сусветнай вайны і патрабавалі роўных правоў. У некалькіх штатах разгарнулі нацгвардыю. У Чыкага загінулі 38 чалавек, сотні чалавек былі паранены, адбыліся масавыя затрыманні.

1965 год, беспарадкі ў Уотс. Беспарадкі ў Лос-Анджэлесе пачалі пасля затрымання афраамерыканца паліцыяй. Пратэсты адбываліся шэсць дзён. У горад увялі амаль 15 тысяч вайскоўцаў Нацыянальнай гвардыі. У выніку беспарадкаў загінулі 34 чалавека, больш за тысячу былі параненыя.

1967 год, беспарадкі ў Дэтройце. У Дэтройце паліцэйскія правялі рэйд на нелегальны бар у афраамерыканскім раёне. Пасля гэтага пачаліся масавыя беспарадкі. Улады ўвялі ў горад не толькі нацгвардыю, але рэгулярныя войскі. Загінулі 43 чалавека, больш за тысячу былі параненыя, амаль 10 тысяч арыштаваных.

1968 год, пратэсты пасля забойства Марціна Лютэра Кінга. У Вашынгтоне і іншых амерыканскіх гарадах пачаліся пратэсты пасля забойства доктара Кінга, у некаторых гарадах пратэсты перараслі ў беспарадкі. У Вашынгтон увялі больш за дзесяць тысяч гвардзейцаў.

нацыянальная гвардыя зша, нацгвардыя зша, нацгвардыя ў лос-анджэлесе, беспарадкі ў лос-анджэлесе, пратэсты ў лос-анджэлесе
Выява створаная штучным інтэлектам.

1970 год, стральба ва ўніверсітэце Кента. Студэнты ўніверсітэту пратэставалі супраць уварвання ЗША ў Камбоджу і вайны ў В’етнаме. Губернатар Агаё выклікаў нацгвардыю для падаўлення пратэстаў. Падчас мітынгу гвардзейцы пачалі страляць па натоўпу. Чатырох студэнтаў забілі, яшчэ дзевяць паранілі. Гэты выпадак выклікаў яшчэ больш антываенных пратэстаў па ўсёй краіне.

1992 год, бунт пасля справы Родні Кінга. У Лос-Анджэлесе суд апраўдаў чатырох паліцэйскіх пасля збіцця афраамерыканца Родні Кінга, нягледзячы на тое, што суду далі відэазапіс інцыдэнту. Пратэстоўцы лічылі, што гэта быў расісцкі ўчынак, які падтрымала і ўлада. У Лос-Анджэлес выклікалі гвардзейцаў і рэгулярныя войскі. 63 чалавека загінулі, больш за дзве тысячы чалавек былі параненыя.

Апошні раз Нацыянальную гвардыю выкарыстоўвалі падчас масавых пратэстаў пасля забойства Джорджа Флойда ў 2020 годзе. У дзясятках амерыканскіх гарадоў адбыліся шматдзённыя пратэсты. Нацыянальная гвардыя падаўляла пратэсты ў 23 штатах і нават ля Белага дома ў Вашынгтоне. У пратэстах удзельнічалі мільёны чалавек, Дональд Трамп пагражаў увесці рэгулярную армію, калі пратэсты не скончацца.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:

 

Тры скандалы Белага дома, пра якія вы маглі не ведаць

 

Слова на літару F. Як з’явілася самае непрыстойнае слова ў англійскай мове?

 

Прэзідэнт Маккінлі — любімы прэзідэнт Дональда Трампа. Стоп, а хто такі Маккінлі?


Амерыканская нацгвардыя і беларускі АМАП — гэта адно і тое ж?

Кароткі адказ — не.

Нацгвардыя ЗША і беларускі АМАП выконваюць падобныя функцыі падчас беспарадкаў, але структурна і па прававым статусе гэта зусім розныя сілы.

Нацгвардыя з’яўляецца ваенізаваным рэзервам амерыканскага войска. Ёй кіруюць губернатар штата (мясцовая ўлада) альбо прэзідэнт (федэральная ўлада). Нацгвардыя дапамагае ў надзвычайных сітуацыях — не толькі беспарадкі, але падчас усялякіх катастроф і войнаў. Нацгвардыя фарміруецца з рэзервістаў.

Беларускі АМАП — штатнае падраздзяленне міліцыі, якой кіруе Міністэрства ўнутраных спраў. АМАП займаецца аховай грамадскага парадку, але найбольш выкарыстоўваецца для разгону пратэстаў.

Калі амерыканская нацгвардыя ўводзіцца толькі пасля даручэння мясцовай або федэральнай улады — гэта выключная мера. АМАП ж з’яўляецца штодзённым інструментам беларускай дзяржавы для жорсткага кантролю.

Вярнуцца ўгару