З’ехаў з Беларусі ваяваць у Афрыку. Вядомы нямецкі акцёр гуляе беларуса ў кіно

фільм пра беларусь, фільм пра беларусаў

Вядомы нямецкі акцёр згуляе беларуса, які ўцякае з Беларусі ў Францыю за лепшым жыццём. PALATNO расказвае падрабязнасці.

У 2021 годзе пачаліся здымкі фільма Disco Boy. Гэта дэбютная поўнаметражная стужка ад рэжысёра Джакама Абрцэзэ. Раней рэжысёр займаўся дакументальным і кароткаметражным кіно, і за гэтыя фільмы нават атрымліваў узнагароды. Disco Boy стваралі тры міжнародныя студыі: італьянская Dugong, французская Film Grand Huit і польская Donten & Lacroix. Здымкі стужкі адбываліся ў Польшчы на Падкарпацці, у сталіцыі Францыі Парыжы і ў Афрыцы.

Пра што будзе фільм

Галоўны герой Аляксей, ролю якога выканаў немец Франц Рагоўскі, працуе прафесійным танцорам у Беларусі. Ён вырашае, што трэба бегчы з Беларусі за лепшым жыццём у Еўропу. Аляксей хоча запісацца ў французскі Замежны легіён, каб пасля атрымаць добрыя грошы і французскі пашпарт. Разам з Аляксеем у Францыю таксама едзе яго сябр Міхаіл (ролю выканаў малады польскі акцёр Міхал Баліцкі). Аляксей і Міхаіл разам перасякаюць беларуска-польскую мяжу пад прыкрыццём, што яны футбольныя заўзятары і едуць заўзець за сваю каманду па шматдзённай візе. Калі яны трапляюць у Польшчы, то адрываюцца ад заўзятараў, і накіроўваюцца ў Францыю.

У Францыі Аляксей змог уладкавацца ў Замежны легіён. Яго адпраўляюць ваяваць у адну з афрыканскіх краін. У Афрыцы беларус сустракае Джома. Джома таксама салдат, але ваюе з іншага боку: супраць карпарацый, якія пагражаюць яго вёсцы. Фільм Disco Boy раскажа гісторыю двух вайскоўцаў, чые лёсы аказваюцца пераплеценымі.

Хто такі Франц Рагоўскі

Франц Рагоўскі нарадзіўся ў Фрайбург-ім-Брайсгаў у 1986 годзе ў сям’і педыятра і акушэркі. Дзед Франца — Міхаэль Рагоўскі — быў прэзідэнтам Федэральнай асацыяцыі нямецкай прамысловасці. Яшчэ да таго, як атрымаць акцёрскую і танцавальную адукацыю, Франц працаваў кур’ерам.

У 2007 годзе Францу пачаў акцёрскую кар’еру. Спачатку выступаў на сцэне незалежных тэатраў як акцёр і харэограф: «Тэатр ” Талія» ў Гамбурге і «Тэатр Шаўб’юні» ў Берліне. У 2011 годзе Франца заўважыў нямецкі рэжысёр і сцэнарыст Якаб Лас. Ён прапанаваў маладому акцёру галоўную ролю ў сваім фільме Frontalwatte. Праз два гады Лас зноў зняў Франца ў фільме пад назвай «Каханне і стэйкі». За ролю ў «Каханне і стэйкі» Франц Рагоўскі атрымаў «Прэмію за прасоўванне новага нямецкага кіно» на Міжнародным кінафестывалі ў Мюнхене.

У 2015 годзе акцёр зняўся ў фільма «Вікторыя» рэжысёра Себасцьяна Шыпера і «З намі ўсё ў парадку» Генры Штайнметца. «Вікторыю» паказалі на Берлінскім кінафестывалі, дзе яна была адзначаная адразу некалькімі ўзнагародамі. У 2018-м Рагоўскі атрымаў галоўныя ролі ў двух фільмах «Паміж радамі» і «Транзіт». Абедзве стужкі паказалі на Берлінале, а сам акцёр атрымаў узнагароду «Узыходзячую зорку».

У 2019 годзе Рагоўскі выканаў адну з галоўных роляў у фільме Ангелы Шанэляк «Я быў дома, але…», фільм удзельнічаў у спаборніцтве за «Залатога мядзведзя».

Абноўлена. 24 студзеня 2023 года стала вядома, што фільм Disco Boy будзе прадстаўлены ў конкурснай праграме Берлінскага кінафестывалю. Прэм’ера фільма запланавана ў Еўропе вясной 2023 года.

Не толькі Берлінале. Якія кінафестывалі пройдуць у Германіі

Вярнуцца ўгару