PALATNO расказвае пра дзесяць самых папулярных кніг у рэйтынгу GoodReads.
Змест
Funny Story ад Эмілі Хенры
Жанр: любоўны раман
Гісторыя расказвае пра бібліятэкара Дафні, якая знаходзіцца ў дрэнным фінансавым становішча, таму пачынае арандаваць жыллё з суседам — Майлзам. Яны амаль не камунікуюць, пакуль у адзін вечар не вырашаюць разам размяшчаць у сацыяльных сетках фотаздымкі з нібыта шыкоўнага сумеснага адпачынку. Іх звязвае яшчэ адна дэталь: былы хлопец Дафні расстаўся з ёй з-за былой дзяўчыны Майлза, цяпер іх былыя разам. І, мабыць, Дафні зможа перажыць траўмуючы досвед, калі закахаецца ў… Майлза?
Гісторыю, што стварыла Эмілі Хенры, плануюць экранізаваць.
The Women ад Крысцін Хана
Жанр: гістарычныя белетрыстыка
У кнізе расказваецца гісторыя ваеннай медсястры Фрэнкі, якая вырашае ісці на вайну ў В’етнаме за сваім братам. Яна змагла выжыць на вайне, аднак яе сапраўдная барацьба пачынаецца пасля вяртання дадому.
«Жанчыны — гэта гісторыя адной жанчыны, якая пайшла на вайну, але яна паказвае ўсіх жанчын, якія падвяргаюць сябе небяспецы, чыі ахвяры і любоў да сваёй краіне часта забываюцца».
Кнігу збіраюцца экранізаваць у бліжэйшым будучым.
Just for the Summer ад Эбі Хімэнэз
Жанр: любоўны раман
Джасцін сапраўды пракляты: кожная дзяўчына, якая сустракаецца з ім, адразу ж знаходзіць сваю другую палову. Аднойчы яму піша жанчына Эма з такой жа праблемай. Яны вырашаюць, што павінны сустракацца, каб зняць праклён, а калі яны разыдуцца, то сустрэнуць сваё сапраўднае каханне. Так яны разам праводзяць лета: там і таксічная маці Эма, і догляд за малымі братамі і сёстрамі Джасціна… Усе выпрабаванні і сумесны час разам ставяць перад Эмай і Джасцінам пытанне: а што калі яны ідэальная пара?
First Lie Wins ад Эшлі Элстан
Жанр: псіхалагічны трылер
У Эві Портэр ідэальнае жыццё: дом з белым плотам, найлепшыя сябры, ідэальны хлопец… Праўда, Эві Портэр не існуе. Эві Портэр стварыў таямнічы містэр Сміт. Яе праца — даведацца ўсё пра горад і пра людзей, якія ў ім жывуць.
The Teacher ад Фрыды МакФадэн
Жанр: псіхалагічны трылер
У Ів добрае жыццё: у яе ёсць муж і праца. Кожны дзень яна ходзіць у школу вучыць дзяцей матэматыцы. Але ў мінулым годзе ў школе Кэйсхэм Хай адбыўся скандал: у настаўніка і вучаніца была любоўная інтрыжка. У гэту інтрыжку была ўцягнута вучаніца па імені Эдзі… Ів думае, што тая гісторыя нашмат глыбей.
У Эдзі дрэнная рэпутацыя: яна хлусціць, яна шкодзіць людзям і разбурае іх жыцці (так кажуць). Але ніхто не ведае сапраўднай Эдзі, і не ведае сакрэтаў, якія могуць знішчыць саму Эдзі, таму дзяўчына робіць усё, каб пра іх не даведаліся.