Веды

Праграма SALT пачынае новы этап працы пад новай назвай — «Адукацыя для беларусаў»


Праграма SALT пачынае новы этап працы пад новай назвай — «Адукацыя для беларусаў»

Праграма, якая фінансуецца Еўрапейскім саюзам і падтрымлівае беларускіх студэнтаў, выкладчыкаў і даследчыкаў, якія мусілі пакінуць краіну з-за рэжыму, запусціла чацвёртую фазу, змяніўшы назву з SALT на «Адукацыя для беларусаў». Праграму рэалізуе Цэнтральнае агенцтва па кіраванні праектамі (Central Project Management Agency, Літва). Пра гэта паведамляе EU Nieghbours East.

У студзені праграма апублікавала інфармацыйны бюлетэнь, у якім падзялілася чаканымі вынікамі, актуальнымі і запланаванымі магчымасцямі для беларусаў.

Праграма прадугледжвае прадастаўленне каля 300 стыпендый для беларускіх студэнтаў (падтрымка выдаткаў на пражыванне), каля 40 акадэмічных стыпендый для беларускіх навукоўцаў (даследаванні, праграмы абмену, супрацоўніцтва з універсітэтамі ЕС), а таксама падтрымку для 900 студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, які працуе ў выгнанні ў Вільні. Ініцыятыва таксама плануе стварыць хаб Women in Tech (WiT) пры Цэнтры гендарных даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта для садзейнічання ўдзелу жанчын і іх занятасці ў IT-сферы.

У інфармацыйным бюлетэні таксама расказваецца пра EdTech4BY – праграму, якая фінансуецца ЕС і дапамагае беларускім педагогам і стваральнікам EdTech-прадуктаў  у Еўропе распрацоўваць сучасныя лічбавыя адукацыйныя рашэнні, а таксама прадстаўлены дзве асабістыя гісторыі цяперашніх стыпендыятаў праграмы.

У публікацыі таксама прадстаўленыя вынікі незалежнага апытання, праведзенага RAIT Group. Апытанне паказвае, што праграма аказала істотны ўплыў на беларускую супольнасць. Вынікі сведчаць, што праграма SALT мае асаблівую значнасць для беларускіх акадэмічных і грамадзянскіх супольнасцяў, якія сфарміраваліся ў Польшчы, Чэхіі, Германіі і Літве.

Даведацца больш:

Публікацыя