Now Reading
Сусветы студэнцкага жыцця: восем серыялаў пра ўнівер і каледж

Сусветы студэнцкага жыцця: восем серыялаў пра ўнівер і каледж

як пазбегнуць пакарання за забойства, серыял пра ўніверсітэт і каледж

Існуе шмат серыялаў, якія даследуюць жыццё студэнтаў. У гэты раз мы сфакусіруемся толькі на адных з самых культавых у гісторыі: ад Community да Greek. А яшчэ мы ўспомнілі самыя не банальныя, але ўсё роўная легендарныя кінастужкі.

PALATNO расказвае пра восем займальных серыялаў пра ўніверсітэт.

«Суполка» (Community)

серыял суполка, серыялы пра студэнцкае жыццё, серыялы пра ўнівер
Кадр з серыялу Community.

Гады: 2009-2015

Цікавосткі: вядомы сваім яскравым гумарам і шматлікімі спасылкамі да поп-культуры

У «Суполцы» мы знаёмімся з рознымі студэнтамі, які ходзяць у выдуманы Грындэйлскі кам’юніці-каледж. Галоўнага героя, Джэфа Уінгера, пазбаўляюць ліцэнзіі адваката, таму што яго дыплом аказаўся фальшывым. Ён вымушаны вярнуцца ў каледж, каб вярнуць сваю ліцэнзію.

«Фелісіці» (Felicity)

серыялы пра студэнцкае жыццё, серыялы пра ўнівер
Кадр з серыялу Felicity.

Гады: 1998-2002

Цікавосткі: рамантычны серыял пра сталенне, які вельмі добра ўспрынялі крытыкі і за адлюстраванне студэнцкага жыцця, і за дэманстрацыю асабістага росту гераіні

Серыял расказвае пра жыццё маладой жанчыны Фелісіці Портэр. Яна адмаўляецца да сваіх планаў вучыцца на доктара ў Стэнфардзе. Замест гэтага яна паступае ў Нью-Ёркскі ўніверсітэт разам са сваім школьным каханнем Бэнам Коўінгам.

Рашэнне Фелісіці нараджае яе канфлікт з бацькамі і прымушае яе сутыкнуцца з цяжкасцямі дарослага жыцця ў вялікім горадзе. На працягу серыялу Фелісіці сустракаецца з рознымі выклікамі, завязвае сяброўскія і рамантычныя адносіны, а таксама спрабуе знайсці сябе і сваё месца ў жыцці.

«Чараўнікі» (The Magicians)

серыялы пра студэнцкае жыццё, серыялы пра ўнівер
Кадр з серыялу The Magicians.

Гады: 2015-2020

Цікавосткі: спалучае ў сабе элементы звычайнай студэнцкай драмы разам з незвычайнай фантастыкай

Фэнтазійны серыял экранізаваны па аднайменных кнігах пісьменніка Лева Гросмана. Галоўны герой па імені Квенцін Колдуотэр паступае ў таемны чарадзейскі ўніверсітэт, дзе вывучае магічную навуку. Квенцін вучыцца спраўляцца з небяспечнымі сіламі, палітычнымі інтрыгамі ў магічным свеце і сваімі ўласнымі асабістымі праблемамі.

«Нявызначаныя» (Undeclared)

серыялы пра студэнтаў, серыялы пра ўніверы
Кадр з серыялу Undeclared.

Год: 2001

Цікавосткі: вядомы сваім дасціпным гумарам і адлюстраваннем рэальнага жыцця падчас вучобы ва ўніверсітэце ці каледжы

Серыял расказвае пра жыццё першакурснікаў падчас вучобы ў выдуманым універсітэце Паўночна-Усходняй Каліфорніі. Галоўны герой Стывен Карп паступіў ва ўніверсітэт і імкнецца знайсці сябе ў новым асяроддзі. Ён хутка заводзіць сяброў, якія пасля будуць дапамагаць яму і спраўляцца з вучобай, і наладзіць асабістае жыццё.

Кожная серыя паказвае розныя аспекты жыцця студэнтаў: вечарынкі, рамантычныя адносіны, вучобу і пошук уласнага шляху.

«Грык» (Greek)

серыялы пра ўніверсітэты, серыялы пра каледжы, амерыканскія серыялы
Кадр з серыялу Greek.

Гады: 2007-2011

Цікавосткі: паказвае, якое жыццё студэнтам дынамічнае, а таксама пагружае ў амерыканскую сістэму адукацыю з брацтвамі і сястрыцтвамі

Як і ў іншых серыял, галоўныя падзеі адбываюцца ў выдуманым універсітэце. Галоўны акцэнт — на брацтвам і сястрыцтвах. Галоўны герой Расці Картрайт паступае ў каледж і вырашае далучыцца да брацтва, каб выйсці з ценю старэйшай сястры Кейсі.

Серыял паказвае штодзённыя перажыванні студэнтаў: вучоба, сяброўства, адносіны, канкурэнцыя. Разам з гэтым серыял яскрава падкрэслівае, як брацтвы і сястрыцтвы ўплываюць на жыцці тых, хто з’яўляецца іх членамі і каго туды не прымаюць.

«Паважаныя белыя людзі» (Dear White People)

серыялы пра ўніверы, серыялы пра студэнтаў
Кадр з серыялу Dear White People.

Гады: 2017-2021

Цікавосткі: вострасацыяльны і даследуе расавыя праблемы

Сатырычны і драматычны серыял расказвае пра чарнаскурых студэнтаў, якія вучацца ў пераважна белым універсітэце. Серыял заснаваны на аднайменным фільме Джасціна Сім’ена. Цэнтральная фігура серыяла — студэнтка Саманта Уайт. Дзяўчына вядзе падкаст пад назвай «Dear White People», у якім абмяркоўвае праблемы расізму і культурнай няроўнасці ва ўніверсітэце.

«Як пазбегнуць пакарання за забойства» (How to Get Away with Murder)

крымінальныя серыялы, серыялы пра студэнтаў, серыялы пра ўніверсітэты
Кадр з серыялу How to Get Away with Murder.

Гады: 2014-2020

Цікавосткі: вядомы за добры сцэнарый з сюжэтнымі паваротамі і складаных, але добра прапісаных персанажаў

Гэты супер вядомы серыял створаны Шондай Раймс. Галоўная гераіня яго — прафесар і юрыст Аналіз Кітынг. Яна выкладае курс «Як пазбегнуць пакарання за забойства». Аналіз Кітынг — бліскучы адвакат са складаным лёсам. Разам з групай сваіх лепшых студэнтаў яна ў заблытаную справу, звязаную з забойствам. Жыццё студэнтаў, як і іх выкладчыцы, пасля гэтага змяняецца назаўсёды.

«Навічкі» (Fresh Meat)

серыялы пра студэнцтва, серыялы пра студэнцкія гады
Кадр з серыялу Fresh Meat.

Гады: 2011-2016

Цікавосткі: брытанскі серыял з выключна брытанскім гумарам

Брытанскі камедыйны серыял раскажа пра жыццё першакурснікаў, якія жывуць разам у студэнцкім доме ля свайго ўніверсітэта ў Манчэстары. У цэнтры ўвагі — шасцёра абсалютна розных, але цікавых персанажаў з розным лёсам.

Вярнуцца ўгару