Now Reading
Пераезд з Магілёва ў Шклоў, дом Лукашэнкі, беларускі хаб і затрыманне Кастусёва. Шклоў са Змітром Антончыкам — Гарады #13

Пераезд з Магілёва ў Шклоў, дом Лукашэнкі, беларускі хаб і затрыманне Кастусёва. Шклоў са Змітром Антончыкам — Гарады #13

шклоў, шклов, лукашэнка і шклоў

У трынаццатым эпізодзе падкаста «Гарады» на PALATNO Ігар Палынскі гутарыць з актывістам, адным з кіраўнікоў беларускага хаба «Новая Зямля» ў Беластоку Змітром Антончыкам.

Зміцер — ураджэнец Магілёва, але працяглы час жыў у Шклове і палюбіў гэты горад. Паразмаўлялі пра тое, як гэта — з’язджаць з абласнога горада ў райцэнтр, для чаго ў Шклове быў беларускі хаб, як мясцовыя згадваюць Лукашэнку і якія ў горадзе галоўныя цікавосткі.

Паразважалі пра 2020 год і што прывяло да масавых пратэстаў, ці ўцягваюцца беларусы ў эміграцыі да беларускасці і калі ўсё гэта скончыцца.

Таксама Зміцер расказаў, ці добры дзядуля Рыгор Кастусёў, як і чаму вырашыў з’ехаць з Беларусі і чаму выбраў Беласток.

Вярнуцца ўгару