Юбка, саян, андарак. Як па-рознаму называлі спадніцу беларусы

спадніца, нацыянальны беларускі строй, андарак, традыцыйны строй беларусь

PALATNO расказвае пра тое, як нашы продкі называлі спадніцу.

Спадніца супраць андарака і юбкі

Найбольш распаўсюджанай назвай спадніцы была ўласна спадніца. Гэта слова ведалі па ўсёй тэрыторыі Беларусі, але ў некаторых рэгіёнах яго выкарыстоўвалі нараўне з іншымі.

Другой па распаўсюджанасці назвай спадніцы быў андарак. Гэтым словам карысталіся на Гродзеншчыне, Брэстчыне, Магілёўшчыне, Гомельшчыне і ў цэнтральнай Беларусі. Цікава, што на Віцебшчыне таксама выкарыстоўвалі слова андарак для апісання спадніцы, аднак найбольш дамінавала спадніца і юбка.

А яшчэ беларусы казалі на спадніцу юбка. Гэта слова было распаўсюджана па цэнтры Беларусі з поўначы на поўдзень. Найбольш — на Віцебшчыне.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:

 

Радуга, тэнча ці цмок? Як па-беларуску будзе правільна называць вясёлку?

 

Як называюць беларускія грыбы ў розных кутках краіны

 

Здуха, сап, гвэгня. Як па-беларуску можна назваць балота


Саян, саматканка, даматкан, парцяк, летнік

Ля Пінска і Лунінца выкарыстоўвалі разам са спадніцай слова даматкан. Гэта слова зафіксавана толькі на Палессі і нідзе больш у Беларусі. Таксама на Палессі было яшчэ адно слова, дзе нідзе больш на беларускай тэрыторыі не фіксавалася, — гэта летнік. Слова летнік было зафіксавана ля Лельчыцаў і Нароўлі.

У цэнтральна-паўднёвай частцы Беларусі (Любань, Тураў, Жыткавічы), а таксама на ўсходзе нашай краіны было таксама распаўсюджана слова саян. Яшчэ адным цікавым рэгіянальным словам для цэнтральна-паўднёвай часткі Беларусі было парцяк.

Ля Дрыбіна, Чавусаў і Чэрыкава спадніцу называлі саматканкай. Гэтае ж слова было распаўсюджана на Віцебшчыне, у раёне Обаля і Шуміліна.

Вярнуцца ўгару