Гедымін стаў вялікім князем ВКЛ пасля Віцення, які лічыцца яго старэйшым братам (хаця некаторыя крыніцы падаюць іншыя версіі). Ён значна пашырыў тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага, працягваў ваяваць з тэўтонцамі і пачаў аказваць уплыў на палітыку на ўсходзе. Гедымін пакінуў пасля сябе шматлікіх нашчадкаў, але яго пераемнік — Яўнут — аказаўся слабым князем (чаму — распавядзем у наступным эпізодзе).
У гэтым відэа мы раскажам пра паходжанне Гедыміна, чаму і як ён пашыраў экспансію ВКЛ, а таксама што рабіў ва ўнутранай палітыцы.
ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ: Залаты пачатак ВКЛ. Як княжыў вялікі князь Гедымін
