0
Падзяліліся
PALATNO прэзентуе гістарычны відэапраект пра беларускую гісторыю! Першы эпізод, у якім абмяркуем беларускія скарбы, ужо даступны.
Нашы продкі заўсёды славіліся запаслівасцю, але раней банкаў не было, таму захоўвалі грошы як атрымаецца. Менавіта гэта і стала пачаткам скарбаў у Беларусі.
У першым эпізодзе вядоўцы Дар’я Палынская і Алесь Кіркевіч паразмаўлялі пра знойдзеныя, згубленыя і самыя вядомыя беларускія скарбы. Якое ў беларусаў уяўленне пра скарбы і што такое пірацкі скарб, які трэба шукаць па карце з крыжыкам? Чаму беларусы часам баяліся браць чужыя скарбы? І навошта забіваць сто курэй, каб дакладна дабрацца да гаршчочка з золатам?