
PALATNO расказвае пра спорт 2000-х гадоў.
Дзяржава стала галоўным трэнерам і спонсарам
У 2000-я гады Беларусь захавала дзяржаўную мадэль спартыўнай сістэмы, якая сфармавалася яшчэ ў Савецкім Саюзе. Спорт быў не камерцыяй, а часткай дзяржаўнага іміджу. Асноўнае фінансаванне ішло з бюджэту праз Міністэрства спорту і турызму. Падрыхтоўку спартсмену займаліся пра вучылішчы алімпійскага рэзерву і прафесійныя клубы.
У 2002 годзе з’явіўся Прэзідэнцкі спартыўны клуб. Праз яго праходзілі ключавыя рашэнні аб фінансаванні відаў спорту, асобных спартсменаў і трэнераў. Яго кіраўніком стаў сын Аляксандра Лукашэнкі, Віктар.
Беларусь захавала ўсе атрыбуты савецкай спартыўнай мадэлі: актыўна праводзіліся масавыя спаборніцтвы, існавала і замацоўвалася ідэя спартсмена-патрыёта, а таксама існаваў адміністратыўны кантроль за вынікамі. Поспехі на Алімпіядзе або розных чэмпіянатах лічыліся дасягненнямі менавіта дзяржавы, а не асобнага спартсмена.
Алімпіяды, чэмпіянаты і поспехі
На Алімпійскіх гульнях у Афінах у 2004 годзе Беларусь паказала адзін з найлепшых вынікаў у сваёй гісторыі. Праз яшчэ чатыры гады, на Алімпіядзе ў Пекіне, беларусы паказалі яшчэ лепшы вынік.
Аднак летнія Алімпіяды не зраўняюцца з поспехамі, якія атрымалі беларускія спартсмены на зімовых Гульнях. У 2000-я гады Беларусь стала адной з вядучых краін у фрыстайле, а беларускія біятлон пачаў сваю залатую эру з Дар’яй Домрачавай.
Асобная тэма — хакей. Хакей быў не толькі спартыўнай гульнёй, а стаў дзяржаўнай ідэяй. Аляксандр Лукашэнка сам гуляў у хакей, таму прапаганда гэтага віду спорту актыўна праводзілася ў 2000-я гады. У Беларусі пачалі будавацца каткі і вялікія спартыўныя арэны. Ужо ў 2010-х гадах Беларусі дазволяць правесці чэмпіянат свету ў Мінску.
У камандных відах спорту былі свае цяжкасці і першыя поспехі. У футболе нацыянальная зборная не атрымлівае значных перамог, але вось клубы трапляюць у элітныя спаборніцтвы. Футбольным сімвалам эпохі становіцца БАТЭ Барысаў, які ў 2008 годзе ўпершыню выйшаў у групавы этап Лігі чэмпіёнаў.
У 2007 годзе жаночая зборная па баскетболе пад кіраўнцтвам Анатоля Буяльскага згуляла на першым для сябе чэмпіянаце Еўропы і ўзяла бронзавыя медалі.
ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ: Як галоўныя краіны Еўропы гулялі ў жаночы баскетбол і як у беларусак атрымалася быць амаль наперадзе
Беларусь спартыўная
У 2000-я Беларусь актыўна будавала спартыўныя аб’екты, што стала часткай іміджу моцнай і сучаснай краіны — той, што хацеў бачыць Лукашэнка. Спартыўная інфраструктура часта апярэджвала развіццё самога спорту. Нават пры новых і прыгожых арэнах беларускай спартыўнай сістэме не хапала трэнераў і прыватных клубаў.
Спартыўная культура ў 2000-х гадоў мела два абліччы: масавы спорт і іміджавы спорт. Масавы спорт папулярызаваўся праз школьныя і студэнцкія спаборніцтвы, у рэгіёнах былі спартыўныя залы (не заўсёды якасныя і новыя). Іміджавым спортам у Беларусі быў хакей, удзел спартсменаў у Алімпіядах і міжнародных турнірах.
Беларускія спартсмены заставаліся жывымі нацыянальнымі героямі, якія аб’ядноўвалі краіну: людзей, што падтрымлівалі Лукашэнку і тых, хто выступаў супраць яго.