Now Reading
8 шэдэўраў у свеце мульцікаў, якія закрануць ваша сэрца

8 шэдэўраў у свеце мульцікаў, якія закрануць ваша сэрца

мульцік кароль леў, лепшыя мульцікі, якія мультфільмы паглядзець

Мультфільмы заўсёды былі магутным інструментам для перадачы глыбокіх і натхняльных гісторый, якія краналі сэрцы людзей па ўсім свеце. У гэтым артыкуле мы раскажам пра самыя культавыя анімацыйныя стужкі. У іх будуць не толькі захапляльныя прыгоды, незабыўныя персанажы, але і каштоўныя жыццёвыя ўрокі. Іх можна паглядзець аднаму і разам з дзецьмі.

PALATNO паглыбляецца ў свет анімацыі і расказвае пра класіку мультыплікацыі.

«Уверх» (Up)

Год: 2009

Кранальная гісторыя пра прыгоды, сяброўства і чаму ніколі нельга адмаўляцца ад сваёй мары. Гісторыя пачынаецца з пажылога чалавека па імені Карл і хлопчыка Расэла. Яны разам адпраўляюцца ў вандроўку ў Паўднёвую Амерыку на паветраным шары.

«Коко» (Coco)

Год: 2017

Гэты мультфільм цудоўна даследуе тэмы сям’і і традыцый праз яркае падарожжа юнака Мігеля ў Краіне Мёртвых.

«Кароль Леў» (The Lion King)

Год: 1994

Класічная гісторыя пра самапазнанне і адказнасць, якую, напэўна, ведаюць усе ў свеце. Нам раскажуць гісторыю маладога льва Сімбы, які шукае сваё месца ў свеце пасля асабістай трагедыі.

«Кубо. Легенда пра самурая» (Kubo and the Two Strings)

Год: 2016

Мульцік пра мужнасць і сям’ю, у якой малады хлопчык Кубо павінен знайсці чароўныя даспехі. Даспехі раней насіў яго нябожчык бацька. Кубо патрэбны яны для таго, каб перамагчы помслівы дух.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:

 

Якія фільмы і серыялы цікавілі беларусаў у пачатку вясны?

 

Мультфільмы, праграмы і дзіцячыя шоу па-беларуску на YouTube

 

Шэсць фільмаў падчас летняй спёкі: каханне, сяброўства і прыгоды


«Скрадзеныя прывідамі» (Spirited Away)

Год: 2001

Гісторыя расказвае пра дзяўчынку па імені Ціхіра. Яна апынулася ў таямнічым і чароўным свеце. Мульцік атрымаў «Оскар» як лепшы анімацыйны фільм у 2003 годзе. Лічыцца, што гэты мульцік з’яўляецца адным з найлепшых у сусветнай кінаіндустрыі.

«Галаваломка» (Inside Out)

Год: 2015

Мульцік прапануе ўнікальны і шчыры погляд на эмоцыі маладой дзяўчынкі Райлі. Яна перажывае сур’ёзныя змены ў жыцці, а яе эмоцыі прадстаўлены як рэальныя персанажы, якія дапамагаюць ёй праходзіць праз жыццёвыя цяжкасці. У 2024 годзе выйшаў працяг мульціка.

«У пошуках Няма» (Finding Nemo)

Год: 2003

Прыгодніцкі мультфільм пра рыбу Марлін, які адпраўляецца цераз увесь акіян, каб знайсці свайго сына Нэма.

«Як прыручыць цмока» (How to Train Your Dragon)

Год: 2010

Гэты мульцік расказвае гледачам гісторыю неверагоднага сяброўства паміж маладым вікінгам Ікінг і цмокам па мянушцы Бяззубік. Мультфільм меў папулярнасць, таму пасля выйшлі яшчэ два паўнаметражных мульцікі-працягі. Абяцаюць, што ў 2025 годзе выйдзе яшчэ адзін мульцік па сусвеце «Як прыручыць цмока».

Вярнуцца ўгару