Восеньскія загадкі з адгадкамі: пра школу, надвор’е і жывёл

жолуд, загадкі беларускія, загадкі на беларускай мове, загадкі з адгадкамі

Надышла восень, а значыць дзеці пайшлі ў школы, студэнты працягваюць адукацыю ва ўніверсітэтах, а дарослыя… працуюць. А чаму б не абстрагавацца ад будучай восеньскай хандры і не паразгадваць беларускія загадкі? І мы так падумалі.

Паспрабуйце разгадаць загадкі ад PALATNO.

ЯШЧЭ БОЛЬШ ЗАГАДАК:

Дзесяць беларускіх загадак, якія вы адгадаеце не адразу

Беларускія загадкі — пра чалавека, рэчы, прыроду і жывёл

«Белы, а не цукар». Загадкі пра зіму з адгадкамі

Загадкі па-беларуску пра вясну з адгадкамі: паспей загадаць!

Навядзіце курсор мышы на загадку (або націсніце на яе, калі вы з мабільнай прылады), каб убачыць адказ на яе.

Мяне рэжуць, мяне б’юць, а я за гэта не злуюся, яшчэ лепей станаўлюся.

 

Без ног бяжыць, без рук грукоча.

 

Насупіцца, нахмурыцца, у слёзы ўдарыцца — нічога не застанецца.

 

Мяне ўсе просяць, мяне ўсе чакаюць, а як толькі з’яўлюся, хавацца пачынаюць.

 

Малы малышак упаў з вышак, не так забіўся, як шапкі забыўся.

 

Без рук, без сякеры, зроблена хата і дзверы.

 

Ляцеў птах цераз дах, сеў на варотах у чырвоных ботах.

 

Што без вады плавае?

 

Хто на сабе хату носіць?

 

А з-пад куста шыпуляе і за нагу шчыпуляе.

 

Ноччу маўчыць, удзень гамоніць, маці другая, дзяцей навучае.

 

Які бацька кожны дзень дзяцей пералічвае?

 

У школе перажывае, шмат гаспадароў мае, штогод іх мяняе і ўсім дапамагае.

 

Хто яго сее, той і разумее.

 

З выгляду — мячык на восі стаячай, а сіла такая — усю зямлю трымае.

 

Што такое перад намі: дзве аглоблі за вушамі, на глазу па калясу і сядзёлка на насу.

 

Што ў Адама наперадзе, а ў Евы ззаду?
Вярнуцца ўгару