Ад «Крыжакаў» да «Піяніста». Пяць фільмаў, якія дапамогуць зразумець гісторыю Польшчы і палякаў

фільмы пра польшчу, фільмы пра палякаў, фільм крыжакі 1960

Калі вы хочаце зразумець штосьці, то часам можна звярнуцца да кінематографа. А для разумення гісторыі Польшчы і самой Польшчы дапамогуць пяць фільмаў пра эпічныя бітвы, Сярэднявечча і рух «Салідарнасці».

PALATNO расказвае пра пяцёрку фільмаў пра Польшчу.

«Крыжакі» (Krzyżacy)

Год: 1960

Рэжысёр: Аляксандр Форд

Гэта экранізацыя рамана Генрыка Сянкевіча пра барацьбу Польшчы з Тэўтонскім ордэнам. Галоўная падзея ў фільме — Грунвальдская бітва. У фільме паказваецца сярэднявечная Польшча як моцная еўрапейская дзяржава і яе барацьбу супраць крыжакоў.

«Чалавек з жалеза» (Człowiek z żelaza)

чалавек з жалеза 1981, фільмы пра рух салідарнасць, фільмы пра польшчу, фільмы пра палякаў
Кадр з фільму «Чалавек з жалеза».

Год: 1981

Рэжысёр: Анджэй Вайда

У фільме расказваецца гісторыя руху «Салідарнасць» і змагання супраць камуністычнага рэжыму ў Польшчы ў 1980-х гадах. Гэта важны кінадакумент часу, які адлюстроўвае пачатак краху камунізму ў Цэнтральнай Еўропе.

«Піяніст» (The Pianist)

фільм піяніст 2002, фільмы пра польшчу, фільмы пра палякаў
Кадр з фільму «Піяніст».

Год: 2002

Рэжысёр: Раман Паланскі

Адзіны фільм у нашай падборцы, які быў зроблены не Польшчай, але аповед у ім менавіта пра Польшчу. Стужка заснавана на рэальнай гісторыі польскага піяніста яўрэйскага паходжання, які выжыў падчас нацысцкай акупацыі Варшавы. Фільмы расказвае асабістую гісторыю, але гэта моцнае кіно пра Халакост і лёс Польшчы падчас Другой сусветнай вайны.

«Катынь» (Katyń)

катынь 2007 фільм, фільмы пра польшчу, фільмы пра палякаў
Кадр з фільму «Катынь».

Год: 2007

Рэжысёр: Анджэй Вайда

У фільме расказваецца трагічная гісторыя расстрэлку польскіх афіцэраў і вайскоўцаў у Катынскім лесе савецкімі ўладамі ў 1940 годзе. Гэта гісторыя доўгі час замоўчвалася, а савецкія ўлады адмаўляліся ў тым, што катынскі расстрэл меў месца.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:

 

Усё, што вам трэба ведаць пра 17 верасня 1939 года

 

Тэўтонскі ордэн: як паўстаў, заваяваў Прусію і прайграў самую важную бітву пад Грунвальдам

 

9 фільмаў, якія дапамогуць беларусу лепш зразумець Польшчу


«Варшаўскае паўстанне» (Powstanie Warszawskie)

фільм варшаўскае паўстанне 2014, фільмы пра польшчу, фільмы пра палякаў
Кадр з фільму «Варшаўскае паўстанне».

Год: 2014

Рэжысёр: Ян Камаса

Гэта ўнікальны дакументальна-мастацкі фільм, у якім расказваецца пра падзеі Варшаўскага паўстання 1944 года. У фільме выкарыстаны кадры каляровай хронікі з часоў Другой сусветнай вайны. Для палякаў гісторыя Варшаўскага паўстання — важная падзея. Штогод адзначаецца яе гадавіна па ўсёй Польшчы.

Вярнуцца ўгару