Пяць ідэй для вашага навагодняга стала

навагодні стол, як аформіць навагодні стол, ідэі для навагодняга стала

Хочаце ўцячы ад традыцыйнага аліўе і пюрэ з адбіўнымі? Можна зрабіць навагодні стол з кітайскай тэматыка, ці мінімалістычны фуршэт для вялікай кампаніі. А можна ўвогуле зрабіць эка-тусоўку. Аднак ад аліўе і пюрэ можна і не ўцячы нават з такімі тэмамі.

PALATNO прапануе, якім можа быць ваш стол на Новы год.

Натхненне прыродай

Гэта будзе экалагічным і гарманічным стылем у коле сям’і ці ў вясёлай кампаніі сяброў.

Меню: стравы з мясцовых інгрэдыентаў — запечаныя гародніна, мяса, выпечка з арэхамі.

Напоі: гарачы яблычны сідр, натуральны морс.

Афармленне: дрэва, натуральныя тканіны, галінкі хвоі, шышкі, дадавайце больш зялёнага колеру.

Тэма года па кітайскім календары

навагодні стол, як аформіць навагодні стол, ідэі для навагодняга стала

Наступны год будзе годам Змяі, таму можна адзначыць у гэтай атмасферы і натхніцца кітайскай тэматыкай.

Меню: зрабіце азіяцкія стравы, напрыклад, спрынг-ролы, запечаную рыбу і локшыну.

Напоі: экзатычныя кактэйлі, напрыклад, з імбірам ці лаймам.

Афармленне: выкарыстоўвайце зялёныя і яго адценні для дэкору; у цэнтры стала можна паставіць кветкавую кампазіцыю і засунуць туды змяю (штучную!).

Зімовая казка

навагодні стол, як аформіць навагодні стол, ідэі для навагодняга стала

Паспрабуйце стварыць атмасферу чароўнай зімы з дапамогай гэтага стылю.

Меню: лёгкія закускі (сырная талерка, салаты), гарачыя стравы (запечаная курыцы ці індычка) і дэсерт (бісквіты ў форме сняжынак).

Напоі: глінтвейн, гарачы шакалад у святочных кубках.

Афармленне: белы абрус, бліскучыя дэталі, штучны снег, елкавыя галінкі і свечкі.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:

 

Шэсць парад, як святкаваць Новы год у адзіноце

 

Пяцёрка настольных гульняў па-беларуску для кампаніі на Новы год

 

«Самае любімае — раніца пасля Новага года». Запыталіся ў беларусаў, які Новы год найбольш запомніўся


Раскошная класіка

навагодні стол, як аформіць навагодні стол, ідэі для навагодняга стала

Хочаце падкрэсліць утульнасць і элегантнасць, то вас трэба абіраць гэты стыль.

Меню: традыцыйныя стравы (селядзец, аліўе, запечаная рыба, але з арыгінальнай падачай).

Напоі: шампанскае, віно, безалкагольныя альтэрнатывы ў стыльных графінах.

Афармленне: залатыя і бардовыя колеры, свечкі ў высокіх падсвечніках, кветкавыя кампазіцыі.

Сучасны фуршэт

навагодні стол, як аформіць навагодні стол, ідэі для навагодняга стала

Фармат, які будзе для вялікай кампаніі, калі сядзець за сталом не асабліва хочацца і не асабліва атрымліваецца.

Меню: канапэ, тарталеткі, міні-бургеры і іншыя закускі, якія лёгка браць рукамі.

Напоі: крафтавыя кактэйлі, шампанскае.

Афармленне: мінімалістычны стыль, яркія адценні (чырвоны і белы), стравы на шмат’ярусных падстаўках.

Вярнуцца ўгару