Now Reading
Сем сучасных кінашэдэўраў з нямецкага кіно

Сем сучасных кінашэдэўраў з нямецкага кіно

серыял «Германія-83», нямецкія серыялы, серыялы пра немцаў

Нямецкі кінематограф заўжды прапануе захапляльныя сюжэты, якасную акторскую гульню і ўнікальны погляд на кіно. У гэтым артыкуле мы раскажам пра сем сучасных серыялаў, які зрабілі немцы. Яны прадстаўляюць розныя жанры: ад навуковай фантастыкі да гістарычных драм і крымінальных трылераў.

PALATNO расказвае пра сем сучасных нямецкіх серыялаў.

«Цемра» (Dark)

Год: 2017-2020

Жанр: навуковая фантастыка, трылер

Гэты серыял стаў першым вялікім міжнародным поспехам для Netflix з Германіі. Гісторыя «Цемры» разгортваецца ў маленькім нямецкім горадзе, дзе загадкавыя знікненні дзяцей прыводзяць да раскрыцця таямніц, звязаных з падарожжамі ў часе. Сюжэт серыяла складаны і заблытаны, ахоплівае некалькі пакаленняў і разглядае праблемы часу і прыроды чалавечых адносін.

«Вавілон-Берлін» (Babylon Berlin)

Год: 2017-…

Жанр: крымінальная драма

Дзеянне серыяла адбываецца ў Веймарскай рэспубліцы. У 1920-х гадах, калі Берлін быў цэнтрам культурнага і палітычнага жыцця Еўропы, галоўны герой, інспектар Герайн Рат, расследуе складаныя злачынствы на фоне сацыяльных і палітычных змен. Серыял вылучаецца сваёй дэталёвай рэканструкцыяй эпохі і атмасферай.

«Германія-83» (Deutschland 83)

Год: 2015-2020

Жанр: трылер, драма

Серыял расказвае гісторыю падвойнага агента Марціна Раўха, які працуе на Штазі. Нямецкі серыял даследуе і Халодную вайну, паказваючы жыццё па абодва бакі Берлінскай сцяны, і як палітычныя і шпіёнскія інтрыгі ўплываюць на лёсы галоўных герояў.

«Як прадаваць наркотыкі анлайн (хутка)» (How to Sell Drugs Online (Fast)

Год: 2019-…

Жанр: камедыя, драма

Гэты серыял заснаваны на рэальных падзеях і расказвае пра маладога хлопца, які разам з сябрамі пачынае прадаваць наркотыкі праз інтэрнэт. У серыяле шмат вострага гумару, паказваюцца праблемы сучаснай моладзі і як тэхналогіі змянілі крымінальны свет.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:

Адкуль узяўся сінонім нацызму — тэрмін «Трэці рэйх»?

Праўда пасярэдзіне. Як немцы глядзелі тэлевізар у эпоху падзеленай Германіі

«Штазі» — мастацтва «раскладаць» мазгі. Чым падобны Мінск 2020-га да Усходняга Берліна 1980-х


«Біяхакеры» (Biohackers)

Год: 2020-…

Жанр: трылер, драма

Гэты серыял расказвае гісторыю медстудэнткі, якая займаецца біяхакерствам, тэхналогіямі будучыні. А яшчэ яна расследуе таямніцы, якія звязаны з эксперыментамі над людзьмі.

«Варвары» (Barbaren)

Год: 2020-…

Жанр: гістарычная драма

Серыял расказвае пра падзеі бітвы ў Тэўтабурскім лесе ў 9 годзе, калі германскія плямёны пад кіраўніцтвам Армінія разбілі рымскую армію. Гэты серыял атрымлівае пахвалу за рэалістычнае адлюстраванне падзей і барацьбы паміж рымлянамі і германцамі.

«Водар» (Perfume)

Год: 2018

Жанр: трылер, дэтэктыў

Серыял быў інспіраваны раманам Патрыка Зюскінда «Парфумер». У адрозненні ад падзей раману ў серыяле ўсё адбываецца ў сучаснай Германіі. Следчыя расследуюць серыю жорсткіх забойстваў.

Вярнуцца ўгару