Пяць фільмаў, якія падораць летні настрой (лета ўжо блізка!)

фільмы на лета, летнія фільмы, фільм назаві мяне сваім імем

Дзве дзяўчынкі знаходзяць сваіх бацькоў і высвятляюць, што яны сёстры. Дзяўчына перад вяселлем спрабуе зразумець, хто ж яе сапраўдны бацька. Хлопец упершыню закахаўся: ён спрабуе зразумець і сябе і свае пачуцці… Усё гэта (і яшчэ больш чытайце ў матэрыяле) пра тое, як падрыхтавацца да лета і падарыць сабе летні настрой.

PALATNO расказвае, якія фільмы можна паглядзець, каб ухапіць летні вайб.

«Пастка для бацькоў» (The Parent Trap)

фільмы на лета, што паглядзець летам, фільм пастка для бацькоў

Год: 1998

Дзве дзяўчынкі выпадкова сустракаюцца ў летнім лагеры і разумеюць, што яны — сёстры-блізняты, якіх разлучылі ў дзяцінстве. Яны вырашаюць памяняцца месцамі, каб пазнаёміцца з бацькамі і паспрабаваць ізноў іх злучыць.

Навошта глядзець: каб акунуцца ў дзіцячую наіўнасць, смех і летнія прыгоды.

Разыначка: настальгія! Калі глядзіш гэты фільм, то вяртаешся ў тое бязмежнае лета, калі ты дзіця і ўсё магчыма.

«Маленькая міс Шчасце» (Little Miss Sunshine)

фільмы на лета, летнія фільмы, фільм маленькая міс шчасце

Год: 2006

Маленькая Оліў трапляе ў фінал дзіцячага конкурсу прыгажосці. Уся яе не вельмі ўдалая, але вельмі любячая сям’я збіраецца і едзе ў дарожнае падарожжа на старэнькім фургоне праз усю краіну. Паездка поўная камічных і кранальных сітуацый.

Навошта глядзець: каб усміхацца скрозь слёзы. Фільм пра тое, як быць недасканалымі, але ўсё роўна быць разам.

Разыначка: у гэтым фільм аб’ядналі абсурд і пяшчоту, выдатная камбінацыя.

«Мама мія!» (Mamma Mia!)

летнія фільмы, фільмы на лета, фільм мама мія

Год: 2008

Маладая дзяўчына Сафі перад вяселлем хоча даведацца, хто з трох мужчын з’яўлецца яе сапраўдны бацька. Яна запрашае ўсіх на выспу, дзе жыве яе маці Донна. Далей — музыка ABBA, танцы, гумар і любоў у марскім паветры.

Навошта глядзець: каб расслабіцца, падпяваць АВВА і атрымаць дозу летняга шчасця.

Разыначка: гэта фільм — чыстая радасць! Фільм не прэтэндуе на складанасць, але ён як сонечны кактэйль з сябрамі пад пальмамі.

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ:

 

Што такое даўгунец і навошта кожнае лета яго цярэбяць

 

Што пачытаць падлетку летам

 

Загадкі пра вясну: ад лёгкіх да цяжкіх


«Дарога, дарога дадому» (The Way Way Back)

летнія фільмы, фільмы на лета, фільм дарога дадому

Год: 2013

Хлопец Дункан едзе з мамай і яе новым бойфрэндам у летні дом каля мора. Ён адчувае сябе чужым, аднак знаёміцца з эксцэнтрычным кіраўніком воднага парку — і гэта лета становіцца пачаткам новага жыцця.

Навошта глядзець: каб узгадаць, як складана быць падлеткам і як лета можа ўсё змяніць у жыцці.

Разыначка: ты бачыш, як герой паступова становіцца самім сабой — гэта вельмі цёплая і натхняльная гісторыя.

«Назаві мяне сваім імем» (Call Me By Your Name)

Год: 2017

Лета 1983 года. 17-гадовы Эліа праводзіць канікулы з бацькамі на віле ў Італіі. Туды прыязджае малады асістэнт бацькі — Олівер. Паміж імі паступова ўзнікае тонкае і крохкае пачуццё, якое застанецца ў сэрцы назаўжды.

Навошта глядзець: каб акунуцца ў сонечную Італію, адчуць першае каханне і нягучнае, але моцнае пачуццё страты і прыгажосці моманту.

Разыначка: атмасфера ў гэтым кіно надзвычайная, кожны кадр як карціна. Музыка, персікі, старыя італьянскія вілы — ты не глядзіш, а жывеш гэтае лета разам з героямі.

Вярнуцца ўгару